Грамадства22

У Беларусі распрацавалі калькулятар хуткасці старэння

Беларускія навукоўцы распрацавалі спецыяльны анлайн-калькулятар, які дазваляе вызначыць біялагічны ўзрост чалавека і хуткасць яго старэння. Гэты інструмент стварылі ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук. Ён ужо даступны ў адкрытым доступе на сайце інстытута.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Каб атрымаць вынік, трэба ўвесці некалькі параметраў: дату нараджэння, рост, вагу, а таксама ахоп таліі і сцёгнаў. На аснове гэтых даных калькулятар разлічвае не толькі біялагічны ўзрост, але і паказвае, з якой хуткасцю старэе арганізм.

Сэнс у тым, што біялагічны ўзрост можа адрознівацца ад фактычнага. Калі ён большы — гэта значыць, што чалавек старэе хутчэй, чым звычайна. Калі ж супадае або меншы — арганізм знаходзіцца ў лепшым стане.

Напрыклад, пры лішняй вазе і вялікіх аб’ёмах цела біялагічны ўзрост можа быць значна вышэйшы за рэальны. Але калі паказчыкі ў межах нормы, то і ўзрост арганізма будзе адпавядаць сапраўднаму.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што на старэнне ўплываюць не толькі целасклад, але і іншыя фактары: спадчыннасць, лад жыцця, стан імунітэту, наяўнасць хранічных захворванняў і ўзровень стрэсу.

Каментары2

  • 453543
    06.04.2026
    Па даце нараджэння, росту, вазе, ахопу таліі і сцёгнаў гэтыя вучоныя вылiчваюць бiялагiчны узрост. Смешна. А пра гены гэтыя вучоныя чулi? Гэтыя вучоныя яшчэ ад дзяцiнства мабыць не адыйшлi. Яны, як колiшнiя падлеткi-дзяучынкi, якiя на даужыне пальцау вылiчвалi даужыню кой-чаго у хлопцау.
  • drop
    07.04.2026
    453543, студэнт па размеркаванні балуецца. Армію чакае.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць