Грамадства

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

Да старажытных спадніц падшываюцца адмысловыя кішэні — каб пакласці тэлефон, падключаны да інтэрнэту. Ганна Лепяшкевіч дзеліцца некаторымі сакрэтамі, пра якія даведалася, прыйшоўшы ў гістарычную рэканструкцыю. Яна трапіла на фестываль як музыкантка, але зацікавілася — і цяпер сама стварае вобразы старажытных прыгажунь. Чаму некаторыя жанчыны выступаюць у мужчынскіх касцюмах, колькі каштуе ўбор і дзе купіць аздабленне XII стагоддзя, яна расказала выданню Most.

Ганна Лепяшкевіч
Ганна Лепяшкевіч. Фота з яе асабістага архіва

Ганна — прафесійная музыкантка, яна грае на цымбалах і выступае ў складзе гурта Vadanosava Band. Разам з калектывам дзяўчына трапіла на гістарычны фестываль у Тыкоціне — невялікім горадзе пад Беластокам. Тады ў яе нават не было паўнавартаснага касцюма — прыйшлося пазычыць у Кацярыны Ваданосавай, музыканткі і спявачкі, якая займаецца рэканструкцыяй і вывучае гістарычную моду.

Ганна Лепяшкевіч
Ганна Лепяшкевіч на гістарычным фестывалі ў Тыкоціне. Фота з яе асабістага архіва

Атмасфера мерапрыемства дзяўчыну ўразіла.

«Гэта, па сутнасці, кола аднадумцаў і паплечнікаў. Вы разам збіраецеся, дзеліцеся тым, што знайшлі, нейкімі крыніцамі, фотаздымкамі, рэчамі, — апісвае яна рэканструктарскую супольнасць. — Мне спадабалася ўсё: граць для людзей, размаўляць з імі, сядзець у намёце і рабіць нешта сваё. А людзі вакол ходзяць і глядзяць на цябе, як на экспанат. Гэта быў такі момант, калі ты разумееш, што адкрываеш для сябе новы свет».

Ганна Лепяшкевіч
Ганна Лепяшкевіч. Фота з яе асабістага архіва

Адзін строй — гэта сотні еўра і месяцы працы

Пасля першага фестывалю Ганна вырашыла сабраць уласны касцюм — вобраз крывічанкі канца XI—XII стагоддзя. Ён складаецца з некалькіх элементаў: кашулі, панёвы (верхняй спадніцы), пояса, галаўнога ўбору і ўпрыгажэнняў. Каб зрабіць яго максімальна блізкім да гістарычнага, яна замаўляла матэрыялы ў спецыяльных крамах для рэканструктараў — такіх, што вырабляюць тканіны і аздабленне з улікам узораў мінулых часоў.

Сам працэс патрабуе не толькі грошай, але і ведаў. Гатовых выкраек амаль няма, шмат што даводзіцца збіраць літаральна па кавалках — па фотаздымках, апісаннях і даследаваннях.

Ганна Лепяшкевіч
Ганна Лепяшкевіч у строі крывічанкі. Фота з яе асабістага архіва

Ганна выкарыстала копію візантыйскага шоўку — дарагога матэрыялу, які ў мінулым маглі сабе дазволіць толькі заможныя людзі. Але праца з ім аказалася складанай.

«Ён проста распаўзаецца ў руках. Сядзіш і думаеш, як яго падшыць, каб ён не разваліўся», — прызнаецца яна.

Частку рэчаў Ганна рабіла самастойна, частку — купляла або замаўляла. На тое, каб сабраць увесь строй, пайшло некалькі месяцаў і каля 200 еўра.

Навошта жанчыны шыюць мужчынскія касцюмы

Ганна кажа, што рэканструкцыя не заўсёды дае адчуванне поўнага «пераносу» ў мінулае. На фестывалях застаецца сучаснасць: ежа, інфраструктура, біятуалеты, тэлефоны. Для апошніх да спадніц падшываюць адмысловыя кішэні.

Некаторыя ўдзельніцы выбіраюць мужчынскія вобразы, каб мець больш магчымасцяў для ўдзелу. Тыя ўдзельнічаюць у бітвах, дэманструюць зброю, а жаночыя ролі ў такіх імпрэзах часта зводзяцца да бытавых задач або проста прысутнасці ў касцюме.

Ганна таксама плануе стварыць мужчынскі вобраз XIX стагоддзя — ён дасць больш магчымасцяў для ўдзелу ў рэканструкцыі. Акрамя таго, яна хоча навучыцца фехтаваць на шаблях, што таксама папулярна на фестывалях.

Ганна Лепяшкевіч
Ганна Лепяшкевіч. Фота з яе асабістага архіва

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць