Моды66

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў

Студэнты сталічнага каледжа індустрыі моды вырашылі адрадзіць культуру беларускага нацыянальнага касцюма. У прыватнасці — багатую спадчыну шляхецкай моды.

Пра калекцыю піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Ідэйны натхняльнік праекту — Наталля Войнава, выкладчыца спецпрадметаў і кіраўніца аб'яднання паводле інтарэсаў «Мода і стыль». Яна тлумачыць, што ўзоры эскізаў і прынцыпы працы з гістарычнымі ўборамі каманда брала з навучальных курсаў каледжа.

«У нас ёсць прадмет «Гісторыя стыляў у мастацтве і касцюме», на якім навучэнцы дасканала вывучаюць асаблівасці кампазіцыі ў тым ліку шляхецка-магнацкай моды, — расказвае Наталля. — На сармацкіх партрэтах адлюстравана, як апраналіся нашы продкі».

Калекцыя ўбораў беларускай шляхты стала другой. Першая экспазіцыя прысвечаная народнаму вяселлю.

«Мы хацелі паказаць, што ў XV—XVII стагоддзях у нас была не толькі сялянская, але і яркая арыстакратычная мода», — кажа выкладчыца.

Вобраз Барбары Радзівіл дэманструе запазычанне нямецкай моды, творча пераасэнсаванай беларускімі майстрамі. Убор «Бона Сфорца» адпавядае іспанскай модзе: тугі плісіраваны каўнер гаргеры і каркасная спадніца верцюгадэн. Мужчынскія касцюмы — кунтушы і жупаны — найбліжэйшыя да таго, што насіла заможная беларуская шляхта. Галоўны элемент — слуцкія паясы.

Аляксандра Шыла, навучэнка 4‑га курса каледжа, удзельнічала ў стварэнні касцюма Барбары Радзівіл.

«Патрабавалася дамагчыся візуальнага падабенства з яе сукенкай на партрэце. Многае рабілі ўручную: вышыўка, фармаванне складак для аб'ёму. Былі і няўдачы: канструкцыя не супадала з выявай. Але мы не імкнуліся да абсалютнай копіі, а хацелі перадаць дух эпохі», — расказвае студэнтка.

«Нашы строі каштуюць ад 630 да 800 рублёў — гэта ў 10 разоў ніжэй за рыначны кошт на падобныя гістарычныя рэканструкцыі. Аднак гэта не масавы тавар — такое адзенне прызначанае не для шараговых пакупнікоў, а для ўстановаў культуры», — расказвае аўтарка праекту і супрацоўніца каледжа Настасся Пазднякова.

Касцюмы з калекцыі беларускай шляхты ўжо паспелі пабываць на сталічных выставах да Дня горада. Гэты праект перамог на гарадскім конкурсе «Мінская змена» ў намінацыі «Найлепшы праект у сферы культуры і мастацтва».

Каментары6

  • Ганка
    16.11.2025
    У панядзельнік дайдзёт да Бондаравай!
  • Новую моду - у дзяржаўныя крамы!
    16.11.2025
    Дзякуй вялікі! Вось што трэба ў крамах прадаваць. А то толькі сялянскія касцюмы трапляюцца. Трэба і шляхецка-магнацкія!
    Я нават згодзен, каб чыноўнікі-ябацькі ў такіх касцюмах на мерапрыемствах святы адкрывалі і лентачкі пераразалі.
  • Тьху,противно
    17.11.2025
    Кому это надо?.. полностью под россией,а туда же - шляхту видите ли захотелось взлохматить.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць