Грамадства11

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту

Міліцыя папярэдзіла беларусаў пра новую махлярскую схему, звязаную з Telegram. Зламыснікі распаўсюджваюць нібыта «новую версію» папулярнага месенджара, якая, маўляў, працуе без інтэрнэту — праз радыёчастоты.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Насамрэч гэта падман: такой версіі месенджара ў прыродзе не існуе. Уся гэта прыдумка служыць толькі для таго, каб завабліваць даверлівых людзей у пастку ашуканцаў.

Тым, хто ім паверыў, махляры дасылаюць спасылку на «мабільную праграму» і прапануюць яе ўсталяваць. Пасля гэтага яны атрымліваюць доступ да даных карыстальніка, а тады ўжо могуць узломваць акаўнты і перахопліваць коды доступу.

Важна цвёрда запомніць, што Telegram не можа працаваць без інтэрнэту, а таму ні ў якім разе не спампоўваць падазроныя праграмы і не пераходзіць па невядомых спасылках.

Каментары1

  • Без інтэрнэту
    29.03.2026
    Ёсць такая сетка - Meshtastic, вельмі папулярная у Польшчы, вось гэта рэч працуе без інтэрнэту з шыфраваннем і дэцэнтралізавана. Але трэба яшчэ купіць такую невялікую прыладу каб стварыць ноду, каштуе каля $100. Абменьвацца мае сэнс толькі тэкстам ды даннымі чуйнікаў, бо сама сутнасць LoRa ў гэтым. Але можна быць пэўным, што таварыш маёр не залезе сваім лычам і перапіску да атрымання фізічнага доступу да дэвайсу.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь выдала ЗША амерыканскага бухгалтара, які амаль 10 гадоў хаваўся ў Расіі ад падатковай справы7

Знойдзена самая няўдалая кур’ерка тэлефонных махляроў: з ламбарда выгналі, картку заблакавалі, а міліцыянеры затрымалі

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць