Грамадства55

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ

Лукашэнка прадказаў КНДР «вялікую будучыню з працавітым, дысцыплінаваным народам». 

Аляксандр Лукашэнка, які ўвесь час наракае на беларусаў, у КНДР нарэшце знайшоў найлепшы варыянт. 

«Я вам магу сказаць, як чалавек, які ўжо ўсё ў гэтым свеце бачыў, — вашу краіну чакае вялікая будучыня з гэтым працавітым, дысцыплінаваным народам», — сказаў ён.

У Паўночная Карэі ён пабачыў яшчэ і тое, чаго больш у свеце ніхто не бачыць. 

«Я ўбачыў, — вы ўмееце рабіць усё. І вы робіце гэта так, як ніхто ў свеце. Гэта не даніна павагі нашым перамовам. Гэта сапраўды вынікае з маіх назіранняў», — запэўніў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, беларускі і карэйскі народы збліжаюць агульныя інтарэсы — патрыятызм і павага да гісторыі. Паводле яго слоў, сяброўскія сувязі, якія зарадзіліся яшчэ ў часы Савецкага Саюза, ніколі не перарываліся.

Ён анасаваў «прынцыпова новы этап» адносін.

«Сёння ў выніку ўсебаковага паступальнага развіцця мы пераходзім на прынцыпова новы этап. З вялікім спазненнем, але тым не менш пераходзім», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя, мы патрэбныя адзін аднаму. І ў гэтым кірунку давайце зробім высновы з мінулага, са сваіх памылак. І зробім усё для таго, каб адносіны паміж Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь былі ўзорнымі», — дадаў ён.

Ён патлумачыў, што ў сучасных рэаліях, калі «моцныя свету гэтага» ігнаруюць міжнароднае права, незалежным краінам неабходна ўзаемадзейнічаць больш шчыльна для абароны суверэнітэту.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што развіццё адносін з КНДР будзе ісці без аглядкі на меркаванне іншых краін.

«Я, як і Вы, прыхільнік таго, каб мы развівалі нашы адносіны, не азіраючыся на іншыя краіны, якія, вядома, будуць не ў захапленні ад нашых адносін. Таму што яны — канкурэнты. Нашы эканомікі ўзаемадапаўняльныя, мы патрэбныя адзін аднаму. Мы зробім высновы з мінулага і зробім усё для таго, каб адносіны паміж КНДР і Беларуссю былі ўзорнымі», — сказаў ён.

Кім Чэн Ын дадаў, што абедзве краіны імкнуцца да будаўніцтва шматпалярнага свету і маюць падобныя позіркі на міжнародны парадак.

«Думаю, што гэта служыць перадумовай магчымасці далейшага пашырэння і развіцця двухбаковых адносін у адпаведнасці з узаемнымі інтарэсамі дзвюх краін», — сказаў ён.

Ён выказаў «поўную падтрымку» дзеянням Мінска і выступіў супраць санкцый для Беларусі.

«Мы выступаем супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду і выказваем падтрымку і разуменне мерам кіраўніцтва Беларусі, накіраваным на сацыяльна-палітычную стабільнасць», — заявіў Кім Чэн Ын.

Кім Чэн Ын таксама адзначыў поспехі Беларусі ў абароне суверэнных правоў і развіцці эканомікі.

Каментары5

  • кгб одобряет и приветствует
    26.03.2026
    Даешь корейцев на место выгнаных, посаженных, убитых, по приказу лукашенко, беларусов !
    государственники из кгб лукашенко согласны и одобряют такой подход.
  • так
    26.03.2026
    кгб одобряет и приветствует, а табар нуждаецца ў рабах, бо свабодныя і разумныя выглядаюць укорам сямейке і яе чэляді.
  • С/u
    26.03.2026
    Лукашэнка зайздросціць Ыну і ў разуменні Лукашэнкі - паўночная Карэя гэта тое што ен жадаў бы для Беларусі і беларускага народу. Толькі ў савецка-манкуртскім стане. Дзе ў адрозненні ад карэйцаў у савецка-манкуртскай БССР не павінна быць ніякай беларускай мовы і культуры. Толькі як стойла "руцкага міра" з рабскім стадам "народцам" які б абажаствляў бы сямейку з вусатага табару і пажыццёва дзякаваў бы за тое што існуе пры стойлу як скаціна, як рабы, без якіх небудзь правоў. Ды яшчэ гатоў бы здохнуць за тое каб толькі лукаваму было добра.
    А яшчэ галоўная мара лукавага гэта атрымаць ад Ына ядэрную бомбу і ракету каб яму, лукаваму, было зручней гаўкаць ў бок Эўразьвязу і Украіны і каб ніякая Ната не пагражала яму і ягонаму вывадку здзекавацца над Беларуссю і катаваць беларускі народ, столь ненавісны яму і ягонаму табару.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць