Здароўе11

Прапагандыстка Шыбкоўская расказала пра свае пакуты — як «камарыны ўкус» аказаўся хваробай Лайма

Прапагандыстка «Мінскай праўды» Дыяна Шыбкоўская расказала гісторыю, што пачыналася як дробязь, а скончылася складаным медыцынскім квэстам з памылковымі дыягназамі і працяглым лячэннем. Звычайны сверб на назе пасля адпачынку на прыродзе жанчына прыняла за ўкус мошкі, аднак пляма на назе расла кожны дзень, змяняючы колер з ружовага на фіялетавы.

Усё пачалося ў адзін з летніх выхадных. Шыбкоўская з яе маладым чалавекам адпачывалі каля вадаёма. Потым на дачы яна вырашыла трохі пакапацца ў агародзе. 

І раптам адчула на назе лёгкі сверб — як быццам укусіла мошка. Саму мошку яна не бачыла, проста з’явілася маленькая плямка, падобная на камарыны ўкус. 

На наступны дзень укус стаў большым. Але і гэта жанчыну не насцярожыла, яна была ўпэўненая, што праз дзень-два ўсё пройдзе.

Але пасля выходных укус распух. Яна пайшла ў медпункт.

Медсястра апрацавала ўкус маззю з антыбіётыкам, наклала павязку і загадала прыйсці на наступны дзень, калі стане горш. 

На наступны дзень пляма стала яшчэ большай — ружовае ўтварэнне не толькі расло, але і змяняла колер. Жанчына напісала знаёмаму дэрматолагу.

Калі яна прыйшла на прыём да дэрматолага, пляма ўжо выглядала жахліва. Яна павялічвалася кожны дзень. Сярэдзіна стала цямнець, з ружовай ператвараючыся ў фіялетавую.

Доктар уважліва агледзеў нагу і нечакана спытаў:

— А баршчэўнік у вас там расце? Можа ты не заўважыла і наступіла?

Ён патлумачыў, што кропля соку баршчэўніку на сонцы можа выклікаць моцны апёк з пухірамі. Баршчэўнік на прыродзе рос, таму версія гучала лагічна. Шыбкоўскай прызначылі пантэнол і строга загадалі хаваць нагу ад сонца.

Яна так і рабіла. Хадзіла па гарачым летнім горадзе з павязкай на назе. Але лепш не станавілася. Да вечара з’яўляўся сверб, пляма працягвала расці.

Праз тыдзень стала зразумела: лячэнне не дапамагае. І той знаёмы дэрматолаг шчыра прызнаўся, што не  ведае, што гэта. Лепш схадзіць яшчэ да аднаго спецыяліста.

Тады яна пайшла ў прыватны медыцынскі цэнтр. Маладая лекарка ўважліва агледзела нагу і выслухала гісторыю.

— Зараз з’яўляюцца новыя віды мошак, клімат мяняецца, — сказала яна. — Магчыма, гэта алергічная рэакцыя на ўкус.

Дыягназ паставілі — васкуліт. Доктарка прызначыла ўколы праднізалону і мазь, якую звычайна выкарыстоўваюць пры псарыязе. Уколы трэба было рабіць тэрмінова. Але ў медцэнтры іх у той дзень не ставілі. Тады доктарка сказала паехаць у любую бальніцу паблізу — там абавязаныя зрабіць укол без шпіталізацыі. 

У прыёмным пакоі бальніцы, убачыўшы нагу, ёй сапраўды зрабілі першы ўкол і адпусцілі.

Літаральна на наступны дзень пляма стала бляднець. Сверб знікаў. Нага выглядала ўсё лепш. Здавалася, гісторыя скончылася. Але яна толькі пачыналася.

Праз месяц усё цалкам загаілася. Настаў час выкарыстоўваць другі крэм, якім трэба было працягнуць лячэнне — звычайна ён выкарыстоўваецца пры ўзмоцненай пігментацыі скуры. Але жанчына вырашыла, што гэта ўжо лішняе — пляма ж знікла.

Але праз пару дзён у тым жа месцы зноў з’явіўся сверб. А потым — і знаёмая чырвоная пляма, а побач яшчэ адна.

Яна зноў мазала яе крэмам, тая знікала. Перастае мазаць — з’яўляецца зноў. У паніцы запісалася да лекаркі зноў. Тая здзівілася не менш.

І раптам задала пытанне, якое раней гучала толькі мімаходзь:

— Вы ўпэўненыя, што гэта не клешч?

Доктарка патлумачыла: інфіцыраваны іксодавы клешч мог укусіць і адпасці сам. Яна адправіла здаваць аналіз крыві, каб выключыць хваробу Лайма (клешчавы барэліёз).

Паводле слоў дэрматолага, раней чым праз месяц аналіз не мела сэнсу рабіць, бо ў гэты перыяд ён бы паказаў ілжываадмоўны вынік.

Падазрэнне на хваробу Лайма пацвердзілася. Калі б аналіз быў адмоўным, наступны крок быў бы — лячэнне васкуліту ў рэўматолага. 

На прыёме, кажа Шыбкоўская, вельмі спатрэбіліся фатаграфіі, зробленыя да і пасля, паколькі пляма на назе ў гэты момант была ледзь заўважнай.

Аказалася, што ў яе вельмі нетыповая карціна сімптомаў, таму дэрматолаг і інфекцыяніст папрасілі сфатаграфаваць нагу і яшчэ некалькі фота даслаць ім для асабістага архіва.

Справа ў тым, што звычайна пляма пасля кляшча круглая, з ярка выражаным контурам і светлая ўнутры. А ў яе цёмная, ды яшчэ і з дробнымі пухірамі, як пры крапіўніцы. Такое рэдка сустракаецца на практыцы.

Была яшчэ адна складанасць: паколькі кляшчы жанчыну ўжо кусалі гадоў 10 таму (але без такой бурнай рэакцыі арганізма), яе адправілі на пашыраны аналіз, каб высветліць, ці не можа гэта быць рэшткавай з’явай. Раптам яна даўно захварэла, але хранічная хвароба працякала да нейкага моманту бессімптомна? Ад гэтага залежаў пратакол лячэння, працягласць антыбіётыкатэрапіі.

Даследаванне пацвердзіла, што фаза хваробы вострая. Далей жанчына амаль месяц піла імпартныя антыбіётыкі.

«Смак лекаў аказаўся такім агідным, што першую таблетку я ледзь не выплюнула прама ў клініцы. Аказалася, яе трэба было раствараць у вадзе, а я паспела яе праглынуць, так мне хацелася хутчэй пачаць лячэнне. Агіда да таблетак і млоснасць — усё гэта суправаджала мой шлях да вылячэння. Але прыйшлося цярпець: хваробу Лайма нельга запускаць. Паступова ўсё скончылася», — распавядае жанчына.

Шыбкоўская даводзіць, што гэтая гісторыя навучыла яе «галоўнаму: часам самы бяскрыўдны ўкус можа аказацца зусім не тым, чым здаецца».

Таму, раіць яна, калі летам вы раптам заўважылі дзіўную пляму на скуры — не адкладайце візіт да лекара. Кляшчы сёння сустракаюцца нават там, дзе іх раней амаль не было.

Каментары1

  • Ой
    16.03.2026
    Іксоідавы клешч супраць рускай ...скрэпы

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі практычна перастаў працаваць Telegram3

У мінскіх крамах сталі прадаваць насенне грыбоў. Яно сапраўды прарастае?4

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць