Свет1515

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў

Бізнэсовец і былы сенатар Умар Джабраілаў пакончыў жыццё самагубствам у гатэлі ў Маскве.

Джабраілава знайшлі ў гатэлі, побач з ім ляжаў пісталет.

Паводле інфармацыі Mash, бізнэсмена шпіталізавалі ў цяжкім стане, яго апазналі толькі прыбылыя ахоўнікі.

Джабраілаў быў адным з самых аўтарытэтных чачэнцаў у расійскім грамадскім жыцці. У 2000 годзе ён нават балатаваўся ў прэзідэнты Расіі. У розны час у яго былі раманы з Наомі Кэмпбел і Ксеніяй Сабчак, ён згадваўся ў спісах Эпштэйна.

Джабраілаву было 68 гадоў. Ён быў членам «Адзінай Расіі» да 2017 года. 5 снежня 2017 года Джабраілаў быў выключаны з партыі «ў адпаведнасці з пунктам статута партыі за дзеянні, якія дыскрэдытуюць партыю і наносяць шкоду яе палітычным інтарэсам». У чэрвені 2017 года яго затрымалі за хуліганства. У жніўні 2017 года ў сваім нумары адкрыў агонь з узнагароднага пісталета. У 2020 годзе ў яго ўжо была спроба самагубства.

Каментары15

  • На россии
    02.03.2026
    Нешта апошнім часам на россии гэта часта здараецца з бізнесмэнамі прауладнымі
  • Вата шоу
    02.03.2026
    Скончыу́ чы яго скончылі
  • Лошадь в шоколаде
    02.03.2026
    Бывший бойфренд собчачки

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы5

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы5

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць