Грамадства1010

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»

Магчыма, беспілотнікаў было некалькі.

Ілюстрацыйны здымак. Адзін з карыстальнікаў паказаў, што бачыў над Гомелем дрон, аналагічны таму, які на фота

З раніцы 26 лютага на працягу некалькіх гадзін над Гомелем кружыў мінімум адзін расійскі беспілотны лятальны апарат тыпу «Шахед», даведаўся Флагшток. Яго выдаваў чорны колер і характэрны гук «як у мапеда». Магчыма, беспілотнікаў было некалькі.

Афіцыйна аб пагрозе ні ўлады, ні сілавыя органы нічога не паведамілі. Больш за тое, менавіта на 26 лютага ў Гомелі была запланавана штомесячная планавая праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Але ў момант пралёту БпЛА — рэальнай пагрозы — сірэны маўчалі.

На здарэнне адрэагаваў толькі неафіцыйны Тэлеграм-канал ідэолагаў Гомельскага аблвыканкама: апублікаваў папярэджанне «проста, каб ведаць» аб мерах бяспекі пры выяўленні дронаў і прыстрашыў крымінальным пераследам і пазбаўленнем волі на некалькі гадоў за «любую здымку і публікацыю фота ці відэа».

Але людзі ўсё роўна актыўна пакідалі паведамленні ў сацсетках і месенджарах.

Характэрна, што ўкраінскія маніторынгавыя каналы ў тую раніцу і напярэдадні не паведамлялі аб залёце расійскіх дронаў з тэрыторыі Украіны. Ёсць верагоднасць, што ўварванне адбылося наўпрост з Расіі.

Візуальныя назіранні за БпЛА, які з'явіўся прыкладна ў 07:30, паказалі, што, верагодна, над Гомелем кружыў расійскі Shahed-136 (Герань). Баявая частка такіх дронаў складае каля 50 кілаграм выбухоўкі.

Магчыма, што дрон быў не адзін. Гомельцы паведамлялі аб серыі пралётаў.

Дакладна вядома, што «Шахед» бачылі і чулі не раз у Цэнтральным, Чыгуначным, Савецкім раёнах, а канкрэтна над некалькімі мікрараёнамі: Сельмашаўскі, Заходні, Шведская Горка, Стары Аэрадром, Мельнікаў Луг, таксама ў Касцюкоўцы і Пакалюбічах.

Некаторыя сцвярджалі, што дроны лёталі «чаргой» і здзіўляліся: 

  • «Чаму сірэны маўчаць?»
  • «Чаму наогул усе маўчаць?»
  • «Адзін дрон, падобны на Герань, праляцеў а 8.54 над вул Б. Царыкава, з боку цэнтра ў бок Мільчы. Другі быў чутны прыкладна праз 10 хвілін, але бачна яго не было. Трэці быў чутны на вуліцы Кірава, у раёне Рэмбыттэхнікі каля 9.30».

Па словах відавочцаў, пралёты БпЛА былі такімі нізкімі, што «з даху палкамі можна было збіваць». Шэраг карыстальнікаў сцвярджаў, што бачылі ад 5 да 10 пралётаў.

Неўзабаве за шалёным дронам (ці дронамі) вайскоўцы адправілі верталёт, які таксама зафіксавалі жыхары Гомеля.

Лёс БпЛА пакуль застаецца невядомым.

Каментары10

  • Гомля
    26.02.2026
    Лукашыскае лайно нават сірэны не уключала, абаср*іся
  • Вынік такі будзе
    26.02.2026
    Некалі далятаюцца...у лякарню, у школу, у дзіцячы садок, у жытло
  • Жорж
    26.02.2026
    А дзе ж хвалёнае лукашыскае войска супрацьпаветранай абароны??!!!!!

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць