Грамадства2121

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША

Учора стала вядома, што падчас перагрузкі легкавых аўтамабіляў, дастаўленых у Беларусь з ЗША, беларускія мытнікі знайшлі незвычайнага госця: у адной з машын сядзеў янот. Як мяркуецца, жывёліна забралася ў марскі кантэйнер яшчэ на этапе пагрузкі і такім чынам пераадолела акіян. Ці можа ён быць небяспечны для нашай краіны, расказаў выданню «Смартпрэс» заолаг Аляксандр Вінчэўскі.

Пасля знаходжання ў кантэйнеры жывёліну тут жа адправілі на каранцін у Ашмянскую раённую ветстанцыю. Пасля яго завяршэння янота плануюць перадаць альбо ў Налібоцкую пушчу, альбо ў Гродзенскі заапарк: рашэнне прымуць з улікам стану амерыканскага госця.

Аднак, па словах заолага, лепш за ўсё было б жывёліну… усыпіць. Рэч у тым, патлумачыў Аляксандр Вінчэўскі, што разам з янотам у Беларусь «прыехалі» і паразіты — як вонкавыя, так і ўнутраныя. Акрамя таго, гэты від у Еўропе лічыцца інвазіўным: прасцей кажучы, яго распаўсюджванне пагражае біялагічнай разнастайнасці.

«У Еўрасаюзе, у адрозненне ад нас, увоз янотаў-паласкуноў забаронены. Напрыклад, у Германіі хтосьці чуллівы выпусціў яго на волю (ці сам збег), у выніку чаго іх там цяпер мільёны. Яны ўсюды робяць шкоду, бо могуць і плаваць, і па дрэвах лазіць, і рабаваць ўсіх наўкола — гнёзды, напрыклад. Да таго ж яны ядуць рыбу, ракаў, птушанят, мышэй, жаб. Увогуле, знішчаюць усё жывое», — расказаў заолаг.

Пасля Германіі яноты пачалі актыўна распаўсюджвацца ў Польшчы, а тры гады таму жывёл заўважылі ў пойме Заходняй Бярэзіны. Паводле слоў спецыяліста, іх бачылі як мінімум у Брэсцкім, Баранавіцкім і Іўеўскім раёнах.

«Ёсць верагоднасць, што яны ўжо прысутнічаюць у невялікай колькасці па ўсёй Заходняй Беларусі. Таму яшчэ адзін, на жаль, нам ніяк не патрэбен», — патлумачыў Вінчэўскі.

«Шкада жывёліну, вядома, але лепш было б яе ўсыпіць і аддаць навукоўцам. Па-добраму, нават у заапарках трэба ад іх пазбаўляцца, каб не было праблем для прыроды. Чужародны шкодны від… Яшчэ ў 50‑я гады іх у Беларусі хацелі інтрадукаваць з-за футра, але ўрэшце гэтыя некалькі дзясяткаў, выпушчаных на Палессі, знішчылі ваўкі і рысі», — дадаў заолаг.

Пра тое, што будзе з амерыканскім госцем далей, паабяцалі расказаць мытнікі.

Каментары21

  • Вось так
    15.01.2026
    Заолаг-жывадзёр
  • Сон
    15.01.2026
    Хай заолаг кажа правільна - лепш яго забіць. А то напрыдумлялі новаязаў як у расеі.
  • Сон
    15.01.2026
    Вось так , скуралуп ён.

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю6

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць