18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну
«Калі б вы сказалі мне ранейшай, што я буду займацца OnlyFans, я б ні за што не паверыла. Ну што ж, была не была…»

18‑гадовая амерыканская блогерка Пайпер Рокель зарабіла 1,3 мільёна даляраў за гадзіну пасля запуску свайго акаўнта ў OnlyFans. Яна выклала скрыншот, дзе паказана, што падпіскі ёй прынеслі 896 тысяч даляраў, паведамленні — амаль 300 тысяч даляраў, а чаявыя — 63 тысячы.

«Усе казалі мне не рабіць гэтага, але вось мы тут», — напісана ў шапцы акаўнта дзяўчыны на OnlyFans. «Калі б вы сказалі мне ранейшай, што я буду займацца OnlyFans, я б ні за што не паверыла. Ну што ж, была не была…»

Пайпер Рокель з дзяцінства здымалася ў розных рэаліці-шоу, а цяпер выкладае забаўляльны кантэнт пра сваю сям'ю і сэксуальныя фоты і відэа. Цяпер яна мае 18 мільёнаў падпісчыкаў на TikTok, 12 мільёнаў на YouTube і 6,6 мільёна ў Instagram.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары