Грамадства44

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі

Кацярына Каляснёва 10 гадоў адпрацавала ў Акадэміі навук.

Кацярына Каляснёва

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 46‑гадовай кандыдатцы біялагічных навук Кацярыне Каляснёвай. Даследчыцу судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта можа быць як справа Гаюна, так і дапамога палітвязням. Кацярына атрымала «хатнюю хімію».

Каляснёва нарадзілася ў Гомелі. Скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2002) і пайшла па навуковай лініі. У 2005 годзе яна скончыла аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Акадэміі навук і засталася працаваць у інстытуце — спачатку як малодшы навуковы супрацоўнік, пасля як старшы навуковы супрацоўнік. 

У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 2011 годзе мела стыпендыю Аляксандра Лукашэнкі для таленавітых маладых навукоўцаў.

З 2015 да 2021 года Каляснёва працавала ў Навукова-практычным цэнтры гігіены.

Мае больш за 70 навуковых публікацый.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Ян
    20.12.2025
    Лукашызму не патрэбны навукоўцы, разумныя і крэатыўныя людзі, там патрэбны паслухмяныя шрубікі, якія выканаюць любы загад падчас рэжыму “не да законаў”.
  • Драндуль
    20.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Горбатого могила исправит
    20.12.2025
    Шо опять постила в телеграме?

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 45

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць