Грамадства99

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА

Былы журналіст лукашэнкаўскага пула, што правёў за кратамі тры гады, расказаў у сваім фэйсбуку, як яго ламалі ў Баранавічах.

«Калі сядзеў у Баранавіцкім СІЗА, то мяне пасадзілі на так званы ровар. Гэта калі кожны дзень цябе кідаюць у розныя камеры. Робіцца, каб зламаць псіхалагічна. Табе прыходзіцца штодзень «уваходзіць у хату», — напісаў ён.

Ты не ведаеш, хто там і кожны раз рыхтуешся да бойкі. Я тады ўжо прайшоў у Жодзіне і правакатараў, што мелі па 7 адсідак, і педафілаў, якіх падкідвалі ў камеру, каб потым можна было запалохаць «нізкім статусам» і шантажаваць тым, што сам пойдзеш у так званыя «пеўні». Мне пашчасціла, бо ва ўсіх выпадках атрымалася прымусіць менавіта непажаданых гасцей пакінуць камеру. У пэўных выпадках гэта было праз кроў, бо ты сам не павінен «ламіцца», то-бок грукаць у дзверы і прасіць варту цябе забраць.

Ну дык вось уявіце мой стан у Баранках, калі праз дзень мяне заводзілі ў новую камеру. Ты толькі пазнаёміўся, зрабіў маленькі выдых, а цябе зноў кідаюць у невядомасць.

Але была адна рэч, якая дапамагла мне вытрымаць. Гэта была песня, што кожны дзень гучала па радыё ў калідоры [Que vendra (Што будзе потым французскай выканаўцы ZAZ — НН].

У якую б камеру не закінулі. Сорамна, што да таго моманту я не чуў яе, але таму і ўражанне было больш моцнае. У гэтай песні было столькі сілы і такой простай веры ў будучыню, што я казаў сабе: «Сцісні зубы і прайдзі гэты шлях з узнятай галавой!» А мяне чакалі яшчэ больш за два гады зоны. Я не разумеў усіх словаў, нават не мог зразумець чаму ў французскай песні іспанскі выраз, але мне быў не патрэбны пераклад. Я слухаў сэрцам — Qué vendrá? (Што потым?) Не так важна, што будзе потым.

Галоўнае, каб сэрца працягвала чуць. І ў гэтыя дні я вас зноў чую, мае родныя беларусы і найлепшыя ў свеце беларусачкі!», — напісаў Дзмітрый Семчанка.

Каментары9

  • Самы чэсны
    15.12.2025
    Розным г.зв. лідарам, якія за 10 гадоў так і не вызначыліся чый Крым і хто агрэсар. На прыкладзе Зміцера можна бачыць, як чалавек можа пайсці супраць сістэмы, быўшы яе часткай, размаўляць па-беларуску не дзеля "птушачкі". Таму Зміцеру і яго жонцы павага. Як можна быць беларусамі, хай некалі ў жыцці і памыліўшыся.
  • Максім Чарняк
    15.12.2025
    Самы чэсны, А мне здаецца і праца Семчанка ў пуле была на карысць Беларусі. Ёсць яго інтэрвія на Ютубе 2021 года, яшчэ да пасадкі, дзе ён тлумачыць чаму там працаваў. Каб Расія Беларусь не зжэрла. Яго яшчэ задоўга да 2020-га рассійскія СМІ назылі дзяржаўным нацыяналістам.
  • Андрей Дуб.
    15.12.2025
    Когда мы сидели в колонии, нас водили в клуб смотреть разные фильмы. Так вот один раз нам показали фильм Дмитрия Семченко про конституцию Беларуси. Причем это было в 2023-м году, когда Дмитрий сам давно сидел. Так вот в этом фильме Семченко рассказывал про БНР!!! Белорусскую народную республику, которую по его словам захватили российские большевики! Мы были в шоке, что такое он говорил на ОНТ до 2020-го года. А ещё он рассказывал там про Статут ВКЛ, что это наш прототип белорусской конституции. И это не единственный его фильм, что там показывали. Был ещё про IT-сферу, которой тогда нормальные условия создавали. Некоторые зэки даже ментам говорили: Семченко сейчас сидит по политике, а вы его фильмы до сих пор крутите.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат33

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага2

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень7

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра49

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць