Спорт11

Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту абавязалі дапусціць беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў

У пачатку лістапада Беларускі лыжны саюз падаў апеляцыю на рашэнне Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборду (FiS) адносна нядопуску беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах і адбору на Алімпійскія гульні 2026 года.

26 лістапада адбыліся слуханні па апеляцыйнай скарзе Беларускага лыжнага саюза і спартсменаў, паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт.

2 снежня CAS (Спартыўны арбітражны суд) вынес рашэнне: «Пастанова Савета Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборду (FIS) ад 21 кастрычніка 2025 года адменена, паколькі яна забараняе выступаць на спаборніцтвах і кваліфікацыйных спаборніцтвах, прызнаных Міжнароднай федэрацыяй лыжнага спорту і снаўборду, беларускім спартсменам, якія адпавядаюць крытэрам, устаноўленым Міжнародным алімпійскім камітэтам для ўдзелу ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN) на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Мілане і Карціна-д'Ампеца».

Такім чынам, беларускія лыжнікі, фрыстайлісіты і тыя, хто адпавядае крытэрам МАК як незалежныя спартсмены, павінны быць дапушчаныя FIS да ўдзелу ў кваліфікацыйных мерапрыемствах і адбору на Алімпійскія гульні 2026 года.

Менавіта фрыстайл быў той дысцыплінай, у якой беларусы рэгулярна бралі медалі на зімовых Алімпіядах — агулам восем узнагарод пачынаючы з 1998 года. Тады на Алімпіядзе ў Нагана бронзу ўзяў Дзмітрый Дашчынскі.

На апошняй Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 года Ганна Гуськова заваявала срэбра, у Пхёнчхане ў 2018 годзе — золата, а ў 2014 годзе ў Сочы золата выйгралі Антон Кушнір і Ала Цупер.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 10 па 26 лютага ў італьянскім Мілане і Карціна-д'Ампеца. Па-за Алімпіядай беларускія біятланісты.

Каментары1

  • Еўропа дапаможа
    02.12.2025
    Паслаць войскі ва Ўкраіну - не
    Даць дастаткова зброі - не
    Запрасіць у НАТА - не
    Купляць расейскую нафту і газ - так
    Не пускаць спартоўцаў РБ на спаборніцтвы - так

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць