Грамадства99

Гуджэроці: Лукашэнка запэўніў мяне, што візіт Папы Льва XIV пайшоў бы на карысць беларускаму народу

Пра гэта кардынал Гуджэроці расказаў у інтэрв'ю «Ватыканскім навінам».

Папа Леў XIV. Фота: Franco Origlia / Getty Images

«Лукашэнка запэўніў мяне, што, на яго погляд, візіт Папы пайшоў бы на карысць беларускаму народу і што ён зробіць усё магчымае, каб гэта адбылося. Такім чынам, ёсць сапраўдны інтарэс. Відавочна, патрабуецца пасрэдніцтва і абмеркаванне: як гэта будзе адбывацца, цяжка прыдумаць звонку.

Папа ніколі не паедзе ў месца, дзе яго прыезд створыць падзел. Гэта святы прынцып: Папа едзе туды, дзе народ можа атрымаць карысць, а не для таго, каб распальваць супрацьстаянне [раней лічылася, што Папа не можа наведваць краіны пад юрысдыкцыяй РПЦ — НН]. Трэба стварыць умовы, каб усе былі перакананыя ў аб'ектыўнай каштоўнасці візіту на карысць народа, а не для нейкай адной «званіцы». Гэта праца, якую трэба зрабіць. Ці будзе поспех адразу ці заўтра? Мы не ведаем», — сказаў кардынал.

«У мае часы ішла гаворка пра візіт Папы ў Беларусь разам з патрыярхам Маскоўскім; тады гэта было немагчыма. Потым патрыярх Маскоўскі і Папа сустрэліся ў іншым месцы. Хто б мог падумаць пра такое? Сіла мары павінна стаць крыніцай нашай адвагі: нельга вечна ўзважваць імавернасці і магчымасці, трэба дзейнічаць», — дадаў ён

Каментары9

  • Tur
    21.11.2025
    >раней лічылася, што Папа не можа наведваць краіны пад юрысдыкцыяй РПЦ — НН

    Папа для паездкі чакае згоду прадстаўнікоў самай буйной канфесіі, калі гэта не каталікі. Відавочна, што РПЦ звычайна супраць - таму і не едзе, каб не чыніць падзелаў і спрэчак. Яну Паўлу 2 у 2001 атрымалася быць ва Ўкраіне, бо УПЦ МП былі за.
  • Абсалютна
    21.11.2025
    %, гэта як ехаць да гiтлера або яго мусалiнi, ну гэта яны умеюць, ужо не першы раз
  • антыбальшавік
    21.11.2025
    Абсалютна, кожнаму, што ведае гісторыю і разумее, дзе карані лукашэнкаўскай Беларусі і Расіі, у голаву прыйшла б аналогія з СССР. Напрыклад ехаць да Сталіна, Хрушчова ці іншых генсекаў.

    Але як бачым, многія беларусы далей знаходзяцца ў палоне камуністычных савецкіх, а затым лукашэнкаўскіх і расейскіх кодаў. Таму для іх адзіны анагал зла - Гітлер. Але "роднае" савецкае баяцца прыгадаць, каб не абразіць.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць