Свет88

Сузаснавальнік Вікіпедыі пратрымаўся на інтэрв'ю ўсяго 48 секунд

У Германіі прайшло адно з самых кароткіх сёлетніх інтэрв'ю: сузаснавальнік Wikipedia Джымі Уэйлс пайшоў са студыі пасля 48 секунд размовы з журналістам і блогерам Ціла Юнгам, паведамляе Bild.

Джымі Уэйлс. Фота: Wikimedia Commons

Юнг пачаў размову з пытання, ці з'яўляецца Уэйлс адзіным заснавальнікам Вікіпедыі. Уэйлс рэзка адрэагаваў: «Гэта не важна. Гэта самае недарэчнае пытанне ў свеце. Называйце мяне як хочаце».

Калі вядучы паспрабаваў удакладніць фармулёўку, Уэйлс раззлаваўся: «Я ўжо чатыры разы адказаў. Гэта не важна. Ведаеце што? Я скончыў. Дзякуй». Пасля гэтага ён пакінуў студыю.

Юнг, які застаўся ў кадры адзін, толькі заўважыў: «Добра. Самае кароткае інтэрв'ю на гэтым канале. Да пабачэння».

Рэзкая рэакцыя Уэйлса звязаная з ягоным шматгадовым канфліктам з Лары Сэнгерам — другім стваральнікам Вікіпедыі. Сэнгер абвінавачваў Уэйлса ў тым, што той часам прадстаўляў сябе як адзінага заснавальніка праекта. На самой Вікіпедыі абодва па-ранейшаму пазначаны як «сузаснавальнікі».

Каментары8

  • Žvir
    18.11.2025
    Dzivak.
  • Чукча
    18.11.2025
    Вікіпедыя адзіная вартая даверу крыніцы. Астатняе хлусня скажоная
  • CV
    18.11.2025
    Усё правільна зрабіў, тут трэба разумець кантэкст. Адкрыйце біяграфію Лары Сэнгера - гэта проста няўдачнік, якому карціць, што Вікіпедыя дасягнула поспеху без яго. Цяпер усяго яго дзейнасць за апошнія 20 гадоў звязалася да таго, каб пляжыць "ніхарошую" Вікіпедыю і пачынаць мёртванароджаныя праекты, каб пераплюнуць яе.

    Сэнгер зараз вельмі папулярны ў МАГА-колах, бо ён даўно незадаволены тым, што вікіпедысты адкідаюць маргінальныя крыніцы і ангажаваныя медыя па пытаннях, якія з'яўляюцца ідэалагічнай фіксацыяй для амерыканскіх правых.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць10

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея17

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць