Грамадства1111

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой

На фоне рашэння Польшчы ў пятніцу аб намерах 17 лістапада адкрыць два памежныя пункты з Беларуссю, дарадца прэм’ер-міністра Літвы Інгі Ругінене заявіў, што Мінск прапанаваў адкласці да наступнага аўторка тэхнічныя перамовы з Вільняй аб вяртанні ў Літву грузавікоў, якія засталіся ў Беларусі, паведамляе LRT.

Фота: Ашмянскі веснік

«Апошняя інфармацыя сённяшняга дня яшчэ раз пацвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданне вырашыць праблемы нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў, утрыманых у якасці закладнікаў», — гаворыцца ў распаўсюджаным для СМІ каментары Ігнаса Альгірдаса Дабравольскаса.

Пазней ён удакладніў, што «замест перамоў, якія маглі б адбыцца, скажам, заўтра, яны прапануюць аўторак».

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы, якая вядзе тэхнічныя перамовы з беларускімі памежнікамі, Гедрюс Мішуціс не стаў каментаваць заяву дарадцы прэм’ера.

«Замест таго каб спыніць пагрозу, якую кантрабандныя шары ствараюць для грамадзянскай авіяцыі на Захадзе, Беларусь паглыбляе эскалацыю і метадамі піратаў або тэрарыстаў узяла ў закладнікі маёмасць нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў», — дадаў Дабравольскас.

Па яго словах, нягледзячы на пазітыўныя прыкметы — пасля закрыцця мяжы зменшылася колькасць шароў і іншых рызык — Беларусь абавязана неадкладна дазволіць літоўскаму грузавому транспарту выехаць без якіх-небудзь дадатковых санкцый.

Каментары11

  • Так а што вы хацелі?
    14.11.2025
    Рэжым разумее адрыццё мяжы с Польшчай як слабкасть. Вы прагнуліся. Ну мне ж ўсё роўна на гэтых дальнабойшчыкаў, яны ведалі куды едуць працаваць, іх не засмучала, што яны грузы возяць у канцлягер.
  • Паветраны шар
    14.11.2025
    Падказваю словы для моцнага адказу Інзе Ругінэне, Навуседзе, Будрысу, Кандратовічу, Кашчунасу і Світоюсу: "Дыктатар, забойца, тэрарыст, шантажыст, мярзотнік, санкцыі, дапамажыце, разам, за нашу і вашу свабоду, дайце грошай"
  • Агент Хели Коптер
    14.11.2025
    Действительно странно почему белорусский режим только имитирует желание решать проблемы европейских и литовских перевозчиков. :-)) И совсем не спешит помогать. Нет что бы по братски помочь.... Хотя проблемы европейских перевозчиков вероятно 17-го резко уменьшатся. И режим тогда 18-го, чисто что бы поржать, проведет встречу с литовскими пограничниками где выслушает очередной плач о проблемах уже только литовских перевозчиков...

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць