Грамадства2424

Чыноўнік з Пінска стаў мемам

У інтэрнэце разляцеўся яго адказ пра свінафермы і пра страву, сугучную з украінскім словам «паляніца».

Дзмітрый Палхоўскі. Скрыншот відэа

Намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі 31 кастрычніка сабраў у кабінеце мясцовых блогераў і адказаў на іх пытанні. Непасрэдныя, з гумарам адказы чыноўніка разышліся па інтэрнэце і сталі мемам.

Так, у Палхоўскага спыталі, што самае смачнае трэба пакаштаваць турысту ў Пінскім раёне. 

«Рыба на блясе, таўканіца», — пералічвае чыноўнік. Апошнюю назву ён вымавіў як «товканыця».

«А гэта што такое?» — пытаюцца ў яго.

«О-о-о, гэта асобная гісторыя, даведаецеся потым, — усміхнуўся Палхоўскі і працягнуў спіс: — Каўбаса пальцам пханая абавязкова, дранікі, прычым розныя, халадзец».

@maksi.muk #1регионглазамиблогеров #пинскийрайон ♬ оригинальный звук - Татьяна Максимук

Таўканіца (ці таўчанка) — гэта тоўчаная бульба, пюрэ. Такое дыялектнае слова сустракаецца на заходнім Палессі. У некаторых гаворках страва называлася «камы».

Таксама чыноўнік расказваў пра працу свінафермаў.

«Свінка жыве прыблізна дзесьці каля паўгода, і праз паўгода мы ўжо адпраўляем яе ў апошні шлях і атрымліваем тую прадукцыю, якая карыстаецца вялікім попытам у нашага насельніцтва — то бок свініну».

Спыталі ў яго таксама, ці абмяжоўвае жонку ў карыстанні тэлефонам.

«Паспрабуй яе абмяжуй, застанешся без вячэры! Вы што!

— эмацыйна адказаў ён. — Не, канечне, як можна абмежаваць? Я лічу, што не трэба чалавека наогул абмяжоўваць у такіх рэчах, а ствараць умовы так, каб чалавек сам не захацеў лезці туды, куды не трэба».

@palvanych

Блогер Палваныч пинск пинский район новости пинска новости в пинске блогеры первого региона в Пинске

♬ оригинальный звук - ПалВаныч

Палхоўскі курыруе сацыяльныя пытанні, культуру і ідэалогію. Разам з тым, у публічных выступленнях ён хваліць інтэграцыю з Расіяй і падтрымлівае яе ў вайне.

«Сапраўдны сябра, сапраўдны брат нам, беларусам, —гэта народы Расійскай Федэрацыі.

І мы выбралі правільную палітыку на рэферэндуме ў 1995 годзе — мы прагаласавалі абсалютнай большасцю за тое, каб менавіта ў ідэалагічным, палітычным, ваенным, эканамічным плане ісці разам з нашымі брацкімі расійскімі народамі, — выступаў чыноўнік на так званым Дні адзінства народаў Беларусі і Расіі. — І мы не пралічыліся, і мы гэта бачылі ў апошнія гады, што толькі нашы браты і сёстры падставілі нам плячо.

Калі ў 2020 годзе была спроба дзяржаўнага перавароту, калі ў 2022 годзе пачаліся іншыя розныя падзеі ў Расійскай Федэрацыі, спецаперацыі, мы зразумелі, што мы павінны быць і далей разам».

Каментары24

  • Ужас
    12.11.2025
    Где их таких откармливают, на какую зарплату? Это же типаж от Гоголя!
  • Минванин
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    12.11.2025
    Экс-министр МВД Юрий Караев тож днями органично толкнул речь про осеменение.
    Сразу видно, что люди на своих местах и нашли своё настоящее призвание в жизни.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў17

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць