ён і сам на добрага падсвінка вельмі падобны. Уяўляю, як радуюцца Латышонак з Лемяшонкам што паўсюль на Белай Русі сцвердзіўся ў Вертыкалі Ўлады такі сацыяльна-псіхалагічны тып. Нябось не панскі кніжнік нейкі там, які б грузіў усіх сваім лацінскім мадэрнам ды няшчырасцю.
Ужас
12.11.2025
Где их таких откармливают, на какую зарплату? Это же типаж от Гоголя!
Минванин
12.11.2025
[Рэд. выдалена]
даведка
12.11.2025
Экс-министр МВД Юрий Караев тож днями органично толкнул речь про осеменение. Сразу видно, что люди на своих местах и нашли своё настоящее призвание в жизни.
Satan
12.11.2025
Товканыця так і кажуць у Пінску ці ў Драгічыне. І яно там ня тое, што сустракаецца... а хутчэй пюре не сустрэнеш ці могуць не зразумець) дарэчы, калі браць ужо Пружанчыну ці Кобрыншчыну, там звычайна праз а - тавканыця. Але гэтыя раёны канеш больш русіфікаваны, там і пюре зразумеюць. А менавіта палеская гаворка... быў там гадоў 20 таму я на дыскатэке вясковай... Здаецца, я нармалева ведаю і беларускую, і ўкраінскую, але памятаю, што там некаторыя словы я не разумеў)
Чел
12.11.2025
Satan, Ага, напрыклад: шуфлядка, рабрына...
Палеская гаворка
12.11.2025
Satan, каторая з палескіх гаворак? Проста дзіву дабся з такіх людзей: адзін раз недзе пачулі гаворку ў адной нейкай вёсцы і чамусьці без высновы лічаць, што ўсё Палессе так гаворыць як іх вёска пад Пінскам. Проста нейкая вузкалобнасць.
feafania
12.11.2025
Satan, не, мае бабулі з-пад Драгічына гаварылі адна - товчэня, другая - товкеня. І так і на дыялектных мапах пазначана для нашага рэгіёну.
Satan
12.11.2025
Чел, агаага, рабрына, шуфлядка))) вы пападоржнічайце па тых краях. Я вось бываў. І сена касой касіў, і самагог піў, і дзяўчына была... я хлопец у маладосці быў актыўны) гэта зараз... нават за півам у жабку ляніва.
Satsn
12.11.2025
Палеская гаворка, гэта так, там шмат гаворак, згодзен
Paliašuk
12.11.2025
Таўканіца - не пюрэ. Апошняе з дадаткам малака і сметанковага масла, а таўкеню на патэльні з салам падсмажваюць крыху, дадаючы крышанай цыбулі... Не пакідайце ж бульбы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! А пінчук, відаць, яшчэ і ў гатунках "самжэнэ" разбіраецца, ды й "бацьковай" не грэбуе - такую ахінею нясе...
Satan
12.11.2025
Paliašuk , нууу... па-рознаму гатуюць... могуць таўчы з папярэдне падсмажаным лукам на смальце. Але так, гэта канеш ня зусім пюрэ. Аднак і з малаком таўкуць, але тое звычайна толькі для дзяцей.
трахтар
12.11.2025
Paliašuk , мая цешча пад Навагрудкам заве гэта 'ком'
Palašuk 2.0
13.11.2025
Paliašuk , яшчэ казалі тукмачі на Палесьсі
Paliašuk
12.11.2025
Satan, дакладна. На смак і колер розныя не толькі ўсе фламастары. Занясе назад як-небудзь, то па аналогіі з дряничной адкрыем толканичную. :)
Satan
13.11.2025
І што ніхто ня выправіў мой "лук"?) А я вось перачытаў і задумаўся... чаму лук? Я ў прынцыпу, калі пачынаю пісаць на бел.мове, дык я пачынаю на ёй думаць, на некоторых словах толькі завісаючы... але вось лук сапраўды ідзе першым, а ня цыбуля. Чаму так? Можа таму, што слова карацей... аптымізацыя, яжпраграміст? Ааа, можа і сапраўды чып ўжывілі з прышчэпкай ад кавіду)))) Трэ дачытаць Пентаквантар, нічога так, дарэчы!
пярэ
13.11.2025
мой батька с севера витебской области говорит "пярэ" ;)
Мушчына 30 лет
14.11.2025
пярэ, маей былой жонкі бабка таксама с поўначы краіны казала "бульбяная каша"
Ён не мем, а
13.11.2025
Свинтус грандыёзус
Сапраўдная таўканіца
13.11.2025
Сапраўдная таўканіца павінна быць з маленькімі шкварачкамі альбо маслам каровіным і цыбулькаю падсмажанай. Павінна мець скарыначку зверху падсмажаную ў печцы , і захоўвацца ці на прыпечку, калі нядоўга, ці ў "духоўцы" печкі, каб на працягу цэлага дня можна было адрэзаць кавалак цёплай таўканіцы і з'есці з халодненькім кіслым малаком з каморы. Самае смачнае, што было ў маім дзяцінстве ў бабулі на хутары ў Бярозаўскім раёне, каля ліцвінскай вёскі, гэта - таўканіца. Хутар ( 65 сотак, 3 км ад Бярозы, выкупленых бацькам за грошы ў 94-м , ёсць з Пагоняй пасведчанне аб уласнасці на зямлю) зараз сястра прадае за сімвалічныя грошы, мы больш заплацілі землямерам з Брэста, каб падзяліць на кавалкі 25 сотак з домам плюс астатняе). Можна сказаць, аддае задарма. Ёсць нават амаль векавы дуб на хутары, бацька садзіў падлеткам ў 47-мм, пад ахову пакуль не бяруць. Бацька перажывае, што высекуць новыя гаспадары. Шкада хутара так, што плачу амаль штодня. Можа каму з сапраўдных беларусаў патрэбны? Зямелька з садам, хлявом, старой хатай, у не надта дагледжаным стане, але ж 65 сотак нашага радавога гнязда. Прабачце, крык душы.
Paliašuk
13.11.2025
Сапраўдная таўканіца, не смуткуй, зямляк. Вернемся. У Бярозу, на хутары і ў нашы вёскі. Калі печы да таго часу не разваляцца - згатуем нармальную таўкеню, з хрусткай пігаркай (= корачка - паясняю для не тутэйшых). І дакуманты зноў будуць з Пагоняй - усе. Мо нават канц BN у ДК зладзім. Усё будзе добра ў нас - не ў іх, з-за каго з'язджаем.
Ой
13.11.2025
Так, таўканіца са свежым малаком - адзін з лепшых момантаў дзяцінства.
Чыноўнік з Пінска стаў мемам
Сразу видно, что люди на своих местах и нашли своё настоящее призвание в жизни.
А пінчук, відаць, яшчэ і ў гатунках "самжэнэ" разбіраецца, ды й "бацьковай" не грэбуе - такую ахінею нясе...
Трэ дачытаць Пентаквантар, нічога так, дарэчы!