Свет66

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам

Венгерскі прэм'ер-міністр заявіў пасля сустрэчы з Дональдам Трампам у Белым доме, што прэзідэнт ЗША пагадзіўся не ўводзіць санкцыі супраць паставак расійскай нафты і газу ў Венгрыю. Сам Трамп пра гэта пакуль не казаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: John McDonnell / AP

У пятніцу Трамп правёў перамовы з Орбанам, сваім галоўным палітычным саюзнікам у Еўропе. Перад абедам з прэм'ер-міністрам Венгрыі ён паведаміў, што яго адміністрацыя вывучае пытанне аб куплі Будапештам расійскай нафты і патэнцыйных другасных санкцыях за гэта.

«Мы глядзім на гэтае пытанне, бо яму [Орбану] вельмі складана атрымліваць нафту і газ з іншых месцаў. Як вы ведаеце, у іх няма гэтай перавагі ў выглядзе наяўнасці мора», — сказаў Трамп, адказваючы на пытанне журналіста.

Орбан дадаў, што ён мае намер растлумачыць Трампу магчымыя наступствы адмовы ад расійскай нафты для Венгрыі — гэтыя наступствы, як ён сцвярджае, будуць «разбуральнымі».

На прэс-канферэнцыі для венгерскіх СМІ пасля перамоў Орбан заявіў, што яму ўдалося пераканаць Трампа не перашкаджаць пастаўкам расійскіх энерганосьбітаў у Венгрыю.

«Мы атрымалі поўныя выключэнні з санкцый для нафтаправодаў «Дружба» і «Турэцкі паток»», — цытуе Орбана выданне Telex. «Мы пагадзіліся, прэзідэнт вырашыў і сказаў, што санкцыі не будуць прымяняцца да гэтых двух нафтаправодаў», — таксама адзначыў венгерскі прэм'ер.

Падчас адкрытай часткі перамоў з Орбанам Трамп не пацвярджаў, што яго адміністрацыя пагадзілася не прымяняць другасныя санкцыі супраць паставак расійскіх энерганосьбітаў.

У 2020 годзе нафтаправод «Дружба» забяспечваў 64% патрэбы Венгрыі ў нафце; па ім сыравіна пастаўляецца з Расіі праз Беларусь і Украіну. Да 2024 года гэта лічба дасягнула 80%, што складае 5 млн тон у год.

Венгрыя атрымлівае расійскі газ па газаправодзе «Турэцкі паток», які ідзе ў Турцыю праз Чорнае мора.

Орбану задалі пытанне, ці не можа Венгрыя замяніць расійскую нафту на сыравіну з альтэрнатыўнага нафтаправода (ён праходзіць ад Адрыятычнага мора праз Харватыю).

Орбан адказаў, што магутнасць гэтага нафтаправода недастатковая, каб замяніць расійскія пастаўкі, і ён мае патрэбу ў мадэрнізацыі, магчымасць якой Венгрыя зараз абмяркоўвае з Харватыяй.

Між тым, кампанія MoL, якая валодае адзіным венгерскім НПЗ, у пятніцу (за некалькі гадзін да сустрэчы Орбана і Трампа) мімаходзь заўважыла ў сваёй справаздачы, што цалкам можа замяніць расійскую нафту пастаўкамі па харвацкім трубаправодзе.

«Калі пастаўкі сырой нафты па нафтаправодзе «Дружба» значна скароцяцца, MoL можа павялічыць выкарыстанне адрыятычнага нафтаправода і [такім чынам] атрымліваць каля 80% патрэбаў сваіх НПЗ у глыбіні кантынента, хоць гэта і будзе суправаджацца больш высокімі тэхнічнымі і лагістычнымі выдаткамі», — цытуе справаздачу кампаніі агенцтва Bloomberg.

Каментары6

  • Ну-ну
    08.11.2025
    Ізноў ляпідарна геніяльнай сэкце не застанецца нічога іншага апрача як пераводзіць стрэлкі і наганяць дызлайкі ботамі. Нават спачуваю трохі... Ну, нічога! Трэба НАЙЛЕПШАМУ ПРЭЗЫДЭНТУ ЗША ЗА 100500 ГАДОЎ даць яшчэ два тыдні – і ён пакажа дык пакажа...
  • Лол
    08.11.2025
    Зразумела, што гэта быў абмен і Орбан павінен быў прапанаваць нешта Трампу ўзамен. Хутчэй за ўсё нешта звязане з пазіцыяй па Украіне.
  • молодец
    08.11.2025
    Однако, есть одинаковые и ровные перед санкциями Трампа, а есть ещё более одинаковые и ещё более ровные.
    Орбан молодца, получает политическую поддержку Трампа и сохраняет бабки (финансирование) от путина, с продолжением блокировок всех вопросов по Украине в ЕС, ведь финансирование путина надо отрабатывать.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць