Аўто1010

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»

Вы маглі бачыць па Мінску гэты ярка-ружовы пікап Ford F-150. За яго стырном — мініяцюрная дзяўчына. Кацярына расказала av.by, як стала гаспадыняй запамінальнага аўто.

Фота тут і далей: av.by

«Барбі-форд» — першая машына Кацярыны.

«Гісторыя пакупкі гэтага F-150 не зусім звычайная. Рэч у тым, што я не планавала здаваць на правы, а тым больш купляць пікап. Але ўмяшаўся муж. Ён заўзяты фанат рэтратэхнікі і актыўны ўдзельнік клуба «Вядроўнікі», — расказвае яна журналістам. —

Пакуль не атрымала вадзіцельскае пасведчанне, два гады ездзіла з мужам у падарожжы практычна кожныя выходныя. У нейкі момант набралася адвагі і адправілася ў аўташколу. А калі да здачы экзамену ў ДАІ заставаўся месяц, мы пачалі выбіраць мне аўто.

Разглядалі штосьці накшталт Cadillac Escalade III або Jeep Wrangler.

Гэтыя машыны здаваліся мне зразумелымі ў кіраванні і абслугоўванні. Дый знешне падабаліся. Аднойчы прыехалі па параду да знаёмага механіка, а ён, насуперак усяму, прапанаваў… вось гэтага «малога»!

Спачатку мая рэакцыя была шокавай! «Які ж гэта абсурд!» — адразу падумала я. Але праз тыдзень прыйшла да думкі, што гэта як мінімум незвычайна! Уседарожнікаў і красовераў у нас у краіне шмат, а вось такі Ford — адзін!»

Здзелка адбылася ў 2023 годзе. Суму дзяўчына не называе. Цяпер пікап той жа мадэлі і таго ж года выпуску (1997) у роднай афарбоўцы можна знайсці за $20 000.

«Машына была чорна-чырвонай і з нейкімі чэрапамі. Мне такі вобраз не падабаўся. І аднойчы ў галаву прыйшла думка: «А што, калі зрабіць Ford ружовым?» Карацей, я закатала яго ў пакрыццё Raptor! І, як сказаў маляр, гэты пікап цяпер выглядае як аксамітныя боцікі. Кошт пытання — 2 500 даляраў».

Пад капотам у аўто — бензінавы V8 аб'ёмам 4,6 л і магутнасцю 231 к. с.

«Матор цалкам арыгінальны. Пасля пакупкі мы ў ім нічога не мянялі. Усё роднае! З дапрацовак, акрамя колеру, можна назваць толькі тое, што нам давялося перарабіць рысоры і хабы, каб стала прасцей карыстацца поўным прывадам. У асноўным машына ездзіць на заднім прывадзе, але, калі гэта неабходна, можна падключыць і поўны! Тады гэты Ford выберацца з любой лужы».

У кабіне пікапа… коцікі. Аказваецца, гаспадыня вырашыла дапрацаваць інтэр'ер.

«Тут стаіць салон ад Dodge. Каб мне было камфортней ездзіць, падымалі сядзенне, ставілі спецыяльны блок. Зрабілі гэта таму, што з-за невысокага росту я літаральна нічога не бачыла, калі ў першы раз села за стырно».

На ружовым Ford F-150 Кацярына ездзіць пастаянна. Аднак цёплыя адносіны паміж дзяўчынай і пікапам склаліся не адразу. Пасля аўташколы ёй фактычна прыйшлося перавучвацца, каб прыстасавацца да вялікай машыны.

«Пасля набыцця аўто я працягнула свае паездкі з мужам, але цяпер ужо ў ролі кіроўцы! І гэта зусім іншыя эмоцыі і ўражанні. За два гады падарожжаў па выхадных я наездзіла больш за 15 000 км. Мы аб'ехалі ўсю Беларусь!

Акрамя падарожжаў па краіне, паспела з'ездзіць на F-150 у Маскву і Санкт-Пецярбург. А ў планах — яшчэ больш далёкіх паездак!»

Паліўны бак у пікапа велізарны — 125 літраў. Па горадзе ён расходуе 17—18 л/100 км, на трасе — каля 14 л (нават калі моцна не гнаць).

У месяц у сярэднім на паліва дзяўчына траціць каля 700 рублёў.

«На гэтай машыне камфортна ехаць з хуткасцю да 110 км/г, але я разганялася і да 140, але гэта ўжо не яе стыхія».

Каментары10

  • Успехов !!!
    02.11.2025
    Успехов !!!
  • Ян
    02.11.2025
    Як? Карацей: муж.
  • Хрыч
    02.11.2025
    Видел похожий драндулет в "Безумном Максе"

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць