Свет1515

Сотні літоўскіх фур захраслі ў Беларусі — транспартнікі Літвы заклікаюць урад тэрмінова шукаць выйсце

Пасля таго як Літва 29 кастрычніка на месяц закрыла мяжу з Беларуссю, некалькі сотняў грузавікоў літоўскіх транспартных кампаній не могуць вярнуцца ў краіну. У сувязі з гэтым Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў Linava звярнулася да ўрада з заклікам тэрмінова сумесна з прадстаўнікамі бізнэсу шукаць выйсце са складанай сітуацыі, піша LRT.

Па словах прадстаўнікоў асацыяцыі, частка перавозчыкаў вымушана вяртацца праз Латвію ці Польшчу, аднак і на памежных пунктах гэтых краін утварыліся вялізныя чэргі, з-за чаго некаторыя грузавікі не могуць праехаць і там, паведаміла «Linava».

Генеральны сакратар асацыяцыі Нарунас Раўлінайціс заявіў, што сітуацыя крытычная — частка кіроўцаў вымушана шукаць аб'язныя шляхі, што павялічвае выдаткі і парушае ланцужкі паставак.

Акрамя таго, кіроўцы гадзінамі чакаюць без яснай інфармацыі, некаторыя з іх сутыкаюцца з праблемамі забеспячэння і адпачынку.

«Акрамя таго, дзясяткі транспартных сродкаў цяпер не могуць выехаць праз латвійскія або польскія пункты пропуску, таму што яны ўжо былі аформлены з боку Беларусі, але пасля закрыцця мяжы ім не дазволілі вярнуцца ў Літву. Такая сітуацыя выклікае сур'ёзныя пытанні адносна правоў кіроўцаў», — заявіў Раўлінайціс.

Паводле яго слоў, улады павінны неадкладна распачаць дзеянні.

«Мы просім урад тэрмінова правесці нараду з прадстаўнікамі транспартнага сектару, каб знайсці рашэнне па вяртанні транспартных сродкаў перавозчыкаў у Літву і забяспечыць далейшы рух грузаў», — заявіў кіраўнік асацыяцыі.

Каментары15

  • Завылі хатаскрайнікі )))
    30.10.2025
    Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў «Linava» звярнулася да ўрада з заклікам тэрмінова сумесна з прадстаўнікамі бізнесу шукаць выйсце са складанай сітуацыі, піша LRT.)/
    У чым праблема? Каментатары тут раілі дабірацца іншымі шляхамі: праз Турцыю на самалёце і гэтак далей. Няхай літоўскія аўтаперавозчыкі скарыстаюцца гэтымі парадамі.
    (Ці такія маршруты толькі родзічам беларускіх палітвязняў і беларускім студэнтам каментатары раяць, а літоўскім перавозчыкам такое раіць нельга? )
  • %
    30.10.2025
    Не разумею, якія праблемы? Праблемы і санкцыі былі прыняты да беларускага рэжыма і Беларусі! Пры чым тут транспартнікі Летувы?
    Вунь і Наўседа казаў - павінна быць моцна больна Беларусі. Ну. А вы чаго галосіце?
  • Indrid Cold
    30.10.2025
    Ужо сто разоў казалі - не трэба рабіць бізнес з лукой. Самі ў гэтае лайно ўлезлі - самі і вырашайце свае праблемы.

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць