Свет1313

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі

Міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва ўжо накіравала Еўрапейскай камісіі прапановы аб увядзенні новых санкцый супраць Беларусі. Краіна дамагаецца новых мер у адказ на пагрозы, створаныя кантрабанднымі метэаралагічнымі шарамі, якія прылятаюць з тэрыторыі Беларусі, піша LRT.

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. Фота: urm.lt 

Па словах міністра, прапановы ўключаюць як ідэі, датычныя так званага санкцыйнага рэжыму (увядзення абмежаванняў), так і канкрэтных асоб, супраць якіх гэтыя санкцыі маглі б быць прыменены.

«Літва ўжо прадставіла Еўрапейскай камісіі свае прапановы аб далейшым развіцці сітуацыі», — сказаў Будрыс у эфіры радыёстанцыі Žinių radijas у чацвер.

«Спадзяюся, што да наступнага пасяджэння Савета ЕС (яно адбудзецца ў канцы лістапада) у нас будзе дасягнуты прагрэс», — дадаў ён.

Па словах кіраўніка літоўскай дыпламатыі, важна, каб новыя санкцыі мелі дакладнае прававое абгрунтаванне, бо многія рашэнні ЕС па абмежавальных мерах часта абскарджваюцца ў судах.

«Літва ведае, як гэта рабіць, і мы імкнёмся да таго, каб усё было зроблена належным чынам», — падкрэсліў міністр.

У канцы кастрычніка з-за метэаралагічных шароў, якія выкарыстоўваюцца для транспарціроўкі кантрабандных цыгарэт, у Літве чатыры разы часова закрываліся аэрапорты.

У адказ на гэта Літва закрыла два памежных пунктаў з Беларуссю.

Каментары13

  • Вольная Беларусь
    30.10.2025
    Беларусаў фактычна адрэзалі ад Захаду і ўсіх братніх народаў, пакінуўшы адзінае выйсьце — на расею...
    Гэта абсалютная перамога беса пуціна і інтарэсаў расеі ў Беларусі.
    Абсурд у тым, што рэалізуе гэтую палітыку не сама расея сваемі рукамі, а Захад...
  • Ф
    30.10.2025
    Ну людзі! Ну чаму ж вас так бянтэжаць паветраныя балонікі?! Гэта ж сімвалы міра, труда, мая! Лукашэнка такім чынам пасылае сігнал і званочак свайго гуманізма і гатоўнасці да дыялога! Тэрмінова паклічце Пазняка, Краўцова і Хоміч! Яны хутка адарвуць Лукашэнку ад Пуціна і выратуюць гаротных беларусаў ад жахаў генацыдных еўрапейскіх санкцый!
  • /*
    30.10.2025
    Может Литва для начала перестанет заправлять теневые танкеры российского флота в Балтийском море?

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА9

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць