Грамадства3131

Лукашэнка зноў заявіў, што Беларусь не будзе абараняць Еўропу ад мігрантаў. Але гатовы дамаўляцца

Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычын для таго, каб Беларусь у цяперашняй сітуацыі абараняла Еўрасаюз ад мігрантаў. Пра гэта ён заявіў на III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Але гатовы дамаўляцца, асабліва ў фармаце «вялікай здзелкі — усё на ўсё».

 Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

«Як можна ўсур'ёз успрымаць патрабаванні ЕС да нас (як яны выказваюцца, «вырашыць праблему з мігрантамі»), калі тыя ж Брусель і Польшча з Прыбалтыкай дэманстратыўна разарвалі ўсе раней дасягнутыя пагадненні і адмаўляюцца падтрымліваць простую камунікацыю нават па бягучых пытаннях? — сказаў ён. — Логіка простая: калі вы разбурылі масты, не патрабуйце ад нас наводзіць пераправы. Мы не будзем вас абараняць з пятлёй на шыі. Санкцыі — гэта пятля на шыі беларускага народа, і вы ад нас патрабуеце вас абараняць. Гэтага не будзе!»

Паводле яго слоў, на гэта ў Беларусі няма грошай. 

«Ва ўмовах усеабдымнага санкцыйнага ціску ў нас няма ні лішніх рэсурсаў, ні маральных абавязацельстваў вырашаць праблемы тых, хто гэтыя санкцыі ўвёў. Нас душаць санкцыямі і кажуць: «Абараняйце нас!» — наракаў ён.

У той жа час Лукашэнка сказаў, што гатовы дамаўляцца ў пераадоленні наступстваў міграцыйнага крызісу. Асабліва ў фармаце «вялікай здзелкі — усё на ўсё»:

«Што датычыцца наступстваў, мы гатовы працаваць у тым фармаце, які доўгі час забяспечваў кантроль за сітуацыяй для абодвух бакоў. Трэба дамаўляцца. Напрыклад, у рамках глабальнай здзелкі — падыход прэзідэнта Трампа «ўсё на ўсё» — мы можам абмяркоўваць з ЗША, і з Еўропай», — сказаў ён.

Каментары31

  • Indrid Cold
    28.10.2025
    Дык усе згодныя дамаўляцца, толькі не з табой і пыпай
  • "вялікая здзелка"
    28.10.2025
    заўважылі словы са слоўніка трампа? падсмактаў))
  • Мэта
    28.10.2025
    Лука павінен абараняць тэрыторыю Беларусі ад тых, хто незаконна гойсае ўздоўж мяжы і парушае яе. Нават калі ў тых бегунков ёсць беларускія візы. Іх не дзеля таго пускалі ў краіну. Ці для таго?

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць