Эканоміка22

Кітайскі імпарт беларускага калію ў верасні ўпаў амаль утрая

КНР працягвае скарачаць імпарт калійных угнаенняў з Беларусі. 

Фота: БКК

На гэта паказваюць свежыя даныя мытнай статыстыкі Кітая, адзначае Reform.news.

У верасні імпарт хларыду калію ў КНР вырас на 24 % — да 265,06 млн даляраў, але не за кошт паставак з Беларусі.

Імпарт беларускага калію ў верасні скараціўся на 64,9 % — да 30 млн даляраў. Але трэба адзначыць, што ў параўнанні з жніўнем гэтага года пастаўкі выраслі на 67,8 %.

Пастаўкі з РФ у верасні павялічыліся на 59,6 % — да 174 млн даляраў. Імпарт з Канады вырас на 30,3 % — да 68,1 млн долараў. Таксама варта адзначыць высокія аб’ёмы закупак у Лаосе, якія ў мінулым месяцы склалі 97,6 млн даляраў.

Падчас закрыцця мяжы з боку Польшчы «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» пісала пра праблемы, якія мог адчуваць «Беларуськалій». Яны былі звязаныя з немагчымасцю вяртання пустых кантэйнераў з Еўропы, што ўскладняла прадастаўленне тары для паставак калійнага гіганта.

Па выніках дзевяці месяцаў кітайскі імпарт хларыду калію ў вартасным выражэнні знізіўся на 8,1 % — да 2,63 млрд даляраў.

Імпарт беларускага калію ў студзені—верасні ў КНР паменшыўся ў вартасным выражэнні на 34,1 % — да 441,7 млн даляраў, расійскага — вырас на 4,4 % — да 1 млрд даляраў, а канадскага — паменшыўся на 18,8 % — да 455,7 млн даляраў.

У гэтым годзе Кітай таксама актыўна закупаў калійныя ўгнаенні ў Ізраілі (117,2 млн даляраў) і Лаосе (492,9 млн долараў).

Каментары2

  • Спадар
    20.10.2025
    Добрая навіна!Так падоўжваць!
  • A
    20.10.2025
    З аднаго боку навіна добрая, а з другога залежнасць ад расеі расце непамерна, бо Кітай нарасціў закупку выгнаенняў з эрэф.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць