Эканоміка22

Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію чыгункай у верасні ўзраслі ў чатыры разы 

Экспарт бензіну з Беларусі ў Расію па чыгунцы ў верасні вырас у чатыры разы ў параўнанні са жніўнем, паведамілі агенцтву Reuters прадстаўнікі галіны. Гэта адбылося на фоне намаганняў Масквы справіцца з дэфіцытам паліва, выкліканым украінскімі ўдарамі па яе энергетычнай інфраструктуры.

У шэрагу расійскіх рэгіёнаў апошнім часам увялі нормы продажу паліва і часова замарозілі цэны з-за недахопу найбольш запатрабаваных відаў бензіну. Дэфіцыт узнік у выніку атак украінскіх дронаў, якія мэтава білі па нафтаперапрацоўчых заводах і іншых энергетычных аб’ектах. Масква таксама ўвяла абмежаванні на экспарт бензіну і дызельнага паліва.

Паводле крыніц Reuters, пастаўкі бензіну па чыгунцы з беларускіх НПЗ на ўнутраны расійскі рынак у верасні выраслі да 49 000 тон (прыкладна 14 500 барэляў у дзень). Аб’ём паставак дызеля склаў 33 000 тон.

Адначасова транзіт бензіну з Беларусі праз расійскія парты для далейшага экспарту павялічыўся прыкладна на 1% — да 140 000 тон у месяц.

Беларусь выкарыстоўвае расійскія парты для перавалкі нафтапрадуктаў з сакавіка 2021 года паводле пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Масквой і Мінскам.

Аднак за студзень—верасень такія перавалкі скараціліся амаль на 40%, да 1,17 мільёна тон, што звязана з памяншэннем аб’ёмаў перапрацоўкі нафты.

Два беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы — наваполацкі «Нафтан» і Мазырскі НПЗ — маюць сумарную магутнасць каля 12 мільёнаў тон у год (прыкладна 240 000 барэляў у дзень), але фактычна перапрацоўваюць каля 9 мільёнаў тон у год (прыкладна 180 000 барэляў у дзень).

Каментары2

  • Лічбы
    08.10.2025
    /Паводле крыніц Reuters, пастаўкі бензіну па чыгунцы з беларускіх НПЗ на ўнутраны расійскі рынак у верасні выраслі да 49 000 тон (прыкладна 14 500 барэляў у дзень). /

    Потребление бензина, тыс. баррелей в день, 2022: Россия 846.53 thousand barrels per day.

    14 500 барэляў у дзень з Беларусі гэта 1.7% ад таго, што спажывае Расея (846 530 барэляў у дзень).
    Капля ў моры ад патрэбаў РФ.

    Але некаторыя тыпу міліцыянера Жыгара ці Наталлі Радзінай з Хартыі -97 зараз пачнуць крычаць, што "Беларусь суагрэсар, расейскія танкі ездзяць па Ўкраіне на беларускім паліве, трэба разбамбіць Мазырскі НПЗ)
  • нет проблем
    09.10.2025
    Лічбы , да, начнут и будут правы.
    Ведь, для того, чтобы перестал существовать Мозырьский НПЗ достаточно одной установки хамерс, а для того, чтобы перестал существовать Новополоцкий НПЗ достаточно 3 десятков дронов....
    И данные вы привели старые, надо считать с сентября 2025 года.

Цяпер чытаюць

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Усе навіны →
Усе навіны

Кабанчук: Колькасць беларусаў, якія загінулі за Расію, можа ўжо набліжацца да афганскіх страт12

Зяленскі: ЗША аднавілі абмен разведданымі з Украінай

«Заходнія лібералы завезлі трэці свет у Францыю». Вэнс абвінаваціў мігрантаў у беспарадках70

У Наваполацку не ўдалося ўратаваць мазаіку на будынку былой школы №51

«Вагнер» вывозіць золата з Афрыкі ў Беларусь — WSJ6

У Эквадоры святар загінуў падчас імшы — на яго ўпаў крыж ВІДЭА9

У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink2

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі2

Дрон у Літву, імаверна, заляцеў з Польшчы. Быў выбух3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні5

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць