Грамадства33

Сховішча для радыеактыўных адкідаў пабудуюць да 2030 года

У Беларусі плануюць стварыць сучаснае сховішча і комплекс перапрацоўкі радыёактыўных адкідаў. Аб’ект будзе разлічаны як мінімум на 500 гадоў і стане асноўным элементам нацыянальнай сістэмы бяспечнага абыходжання з такімі адкідамі. Ён будзе працаваць не толькі для патрэб БелАЭС, але і для ўсёй краіны, уключаючы медыцынскія адкіды і так званую «чарнобыльскую спадчыну». Пра гэта гаварылі на палях форума World Atomic Week у Маскве, паведамляе Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Будоўля павінна быць завершаная да 2030 года. Галоўная ідэя — не проста ізаляцыя небяспечных матэрыялаў, а іх комплексная перапрацоўка. Гэта дазволіць стварыць у Беларусі новую галіну, падрыхтаваць спецыялістаў і павысіць бяспеку ўсяго ядзернага сектара.

Месца пад будоўлю пакуль не вызначана. Разглядаюцца некалькі варыянтаў: каля Астравецкай АЭС, у Магілёўскай вобласці, а таксама ў Гомельскай — у зоне, пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС, у тым ліку ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку. Канчатковае рашэнне прымуць пасля дэтальных геалагічных і экалагічных даследаванняў.

Паводле слоў спецыялістаў, сховішча будзе абсталявана шматузроўневымі ахоўнымі бар’ерамі, што дазволіць гарантаваць яго бяспеку на працягу 500—600 гадоў. На пачатковым этапе тут будуць захоўвацца нізка– і сярэднеактыўныя адходы. Пытанні высокаактыўных адходаў і адпрацаванага ядзернага паліва вырашаюцца на міждзяржаўным узроўні ў супрацоўніцтве з Расіяй.

Увядзенне першай чаргі комплексу запланавана на 2030 год, але поўнае развіццё праграмы расцягнецца да 2050-х. Ужо ў 2026—2027 гадах павінна адбыцца дзяржаўная экалагічная экспертыза выбранай пляцоўкі.

Каментары3

  • ии
    25.09.2025
    Помню что когда рассматривали варианты строительства атомной станции в Беларуси, РФ била себя в грудь, и СМИ РБ вторили ей, что все радиактивные отходы от БелАЭС, Россия заберет к себе на территорию, там есть где хранить. А что теперь случилось?
  • Сымон
    25.09.2025
    Ці будуць урачысца адчыняць з чырвонымі стужкамі і закідаваць першы рондаль радыяактыўных адкідаў урачыста Лукашэнка з атачэннем на фоне чырвона-зялёнай вырвівочнасці? Зразумела на адкрыцці будзе прысутнічаць прэзідэнцкі народ, які неперабой будзе ухвяляць вялікага правадыра за каштўны падарунак белоруссам!
  • Продал страну и деньги себе в карман положил
    26.09.2025
    Всё идет к тому, что российские радиоактивные отходы будут свозить в Беларусь на "современное перерабатывающее предприятие".

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць