Грамадства55

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў

З 1 па 17 верасня ў Беларусь з Расіі была дастаўленая буйная партыя боепрыпасаў з арсеналаў Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ на артылерыйскія базы Міністэрства абароны Беларусі, даведалася Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, пастаўкі не былі звязаны з сумеснымі стратэгічнымі вучэннямі «Захад-2025».

Фота ілюстрацыйнае

Па стане на 17 верасня ў Беларусь прыбылі як мінімум два вайсковыя эшалоны, якія перавозілі выключна выбуховыя матэрыялы.

Першы эшалон адправіўся са станцыі Бутыліцы ва Уладзімірскай вобласці на станцыю Асіповічы-I і складаўся з 11 вагонаў:

  • 1 крыты вагон для праваднікоў;
  • 5 паўвагонаў-прыкрыццяў (пустыя вагоны, што выкарыстоўваюцца для аховы грузу);
  • 5 крытых вагонаў з выбуховымі матэрыяламі.

Агульная маса выбуховых матэрыялаў ацэньваецца прыкладна ў 275—300 тон. Перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расіі і Беларусі адбылося праз міждзяржаўны стыкавы пункт Красное (Расія) — Асінаўка (Беларусь). Адпраўнікам быў 2161‑ы цэнтральны арсенал (вайсковая часць 96570), а атрымальнікам у Асіповічах — 1405‑я артылерыйская база боепрыпасаў (вайсковая часць 42707).

Другі эшалон адправіўся са станцыі Кужэнкіна ў Цвярской вобласці на станцыю Цэнтралiт, што на заходняй ускраіне Гомеля, і складаўся з 20 вагонаў:

  • 1 крыты вагон для праваднікоў;
  • 14 крытых вагонаў з выбуховымі матэрыяламі;
  • 5 паўвагонаў з выбуховымі матэрыяламі (звычайна там перавозяцца кантэйнеры з ракетным узбраеннем).

Агульная маса груза ацэньваецца прыкладна ў 1 000—1 070 тон. Перасячэнне дзяржаўнай мяжы Расіі і Беларусі рабілася праз міждзяржаўны стыкавы пункт Завярэжжа — Езярышча. Адпраўнікам быў 93‑ці арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Міністэрства абароны РФ (вайсковая часць 55443-ТД), атрымальнікам на станцыі Цэнтралiт — 1393‑ці артылерыйскі склад боепрыпасаў (вайсковая часць 52208).

Паводле папярэдняй інфармацыі, у найбліжэйшы час могуць адбыцца новыя адпраўкі на гэтыя артылерыйскія базы Міністэрства абароны Беларусі.

Каментары5

  • магчыма
    22.09.2025
    проста вязуць на захоўванне
    ў іх там часта гараць арсеналы
    а ў Беларусі пакуль ціха.
  • Ганьба канешне
    22.09.2025
    Ну вось аднiн тамагаўк пападзе туды ў адну гэту партыю i ўсё, разляцiцца паўгорада. Пуцiнскiя,сракi самi шукаюць сябе смерцi
  • Магчыма немагчымае
    22.09.2025
    магчыма, проста так снарады і ракеты не возяць.
    Са сваіх спецсховаў іх вязуць толькі
    а) на ўтылізацыю
    б) бліжэй да месца выкарыстання, да месца планаваных баявых дзеянняў.
    Утылізоўваць расійскія снарады і ракеты тысячамі тон ў Беларусі няма магчымасці і няма сэнсу.
    Перамяшчэнне канкрэтных снарадаў і ракет паказвае дзе і якія запланаваныя баявыя дзеі.
    Супрацьпаветраную абарону NATO ў Польшчы, Германіі, Эстоніі ўжо пратэставалі.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць