Свет

Літва: Сітуацыя падчас вучэнняў «Захад» спакойная, незаконная міграцыя скарацілася

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў заявіў, што ў пятніцу, калі Расія і яе саюзніца Беларусь пачалі сумесныя ваенныя вучэнні «Захад», сітуацыя на літоўскай мяжы заставалася спакойнай, а плыні незаконнай міграцыі скараціліся.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Беларусі

«Магу сказаць, што першыя выхадныя актыўнай фазы вучэнняў «Захад» на мяжы прайшлі дастаткова спакойна як з пункту гледжання незаконнай міграцыі, так і ў плане розных іншых інцыдэнтаў на дзяржаўнай мяжы. Памежнікі за выхадныя не зафіксавалі якой-небудзь павышанай актыўнасці на мяжы з Беларуссю і Расіяй», — сказаў Р. Любаеў у панядзелак у эфіры радыё LRT.

«Што датычыцца незаконнай міграцыі, плыняў таксама не фіксавалася, можна сказаць, што падчас вучэнняў плыні нелегальнай міграцыі на мяжы з Беларуссю скараціліся», — дадаў ён.

Аднак, па яго словах, у сярэдзіне мінулага тыдня, перад пачаткам актыўнай фазы вучэнняў, было зафіксавана павелічэнне колькасці спроб незаконнага перасячэння мяжы.

«Але ў цэлым, ацэньваючы сітуацыю ў нашым рэгіёне, можна сказаць, што напружанасць захоўваецца, а плыні незаконнай міграцыі застаюцца дастаткова вялікімі», — адзначыў кіраўнік VSAT.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць