У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых
У першым выпадку ўкусіў шэршань, у другім — пчала, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
У Пінскім раёне 51‑гадовы мужчына, зайшоўшы ў дом, паспеў сказаць жонцы, што яго на двары ўкусіла насякомае, і паваліўся. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.
Аналагічны выпадак адбыўся ў Івацэвіцкім раёне. Жыхар Пінска прыехаў забраць пляменніка. 67‑гадовага мужчыну ў руку ўкусіла пчала. Пенсіянер дастаў джала, праз нядоўгі час ён адчуў боль у вобласці ўкусу.
Дайшоўшы да машыны, мужчына ўпаў. Выратаваць яго не ўдалося.
Паводле заключэнняў экспертаў у абодвух выпадках смерць мужчын наступіла ад анафілактычнага шоку на ўкус насякомых.
Эксперты рэкамендуюць пры наяўнасці алергічнай рэакцыі на ўкусы насякомых пракансультавацца з доктарам, мець пры сабе або прымаць сезонна антыгістамінныя прэпараты.
-
Мінчанка паўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці і выйграла паездку. Але адпачынак так і не адбыўся
-
Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра
-
Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп
Каментары
Вяскоўца, памерлага ад аднаго укуса пчалы, я сабе не уяўляю. Дажыліся ў гарадох да поўнага фіаска імуннай сістэмы перад адной пчалой? Адкуль анафілактычны шок з аднаго укуса?