Свет1616

Сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Кітая. Па просьбе кітайскага боку заяваў для прэсы не было

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі правёў сустрэчу са сваім кітайскім калегам Ван І. Сустрэча адбылася 15 верасня ў прадстаўнічым цэнтры Мінабароны ў Хелянове пад Варшавай.

Фота: МЗС Польшчы

Бакі абмеркавалі эканамічныя адносіны Польшчы і Кітая, падкрэсліўшы патрэбу ў больш збалансаваным супрацоўніцтве за кошт рост польскага экспарту, паведамляе МЗС Польшчы.

Акрамя таго, разглядаліся пытанні адносін Еўрасаюза і Кітая пасля апошняга саміту, міжнародны парадак на аснове Статута ААН, бяспека ва Усходняй Еўропе і Усходняй Азіі, а таксама адносіны Кітая і ЗША.

Радаслаў Сікорскі таксама звярнуў увагу на дзеянні Расіі ва Украіне і на мяжы з Беларуссю, падкрэсліўшы ролю Кітая ў падтрымцы міру і міжнароднай бяспекі.

Пасля заканчэнні сустрэчы Сікорскі і Ван І не рабілі публічных заяў, нібыта па просьбе кітайскага боку.

Польшча ўначы з 11 на 12 верасня закрыла мяжу з Беларуссю ў адказ на гібрыдныя атакі і правакацыі Мінска. Гэта вялікі выклік для Пекіна: гандаль Кітая з Еўрасаюзам у значнай ступені ідзе праз беларускія транспартныя калідоры.

Каментары16

  • Ну-ну
    15.09.2025
    Палякі выдатна разумеюць, што Кітай кіруе масковіяй, якая, у сваю чаргу, дзёргае за нітачкі ў лукі. І ня слухаюць усякіх нафталінавых брайтанскіх лукашэнкафэрштээраў зь іхнымі нафталінавымі факсаграмамі. Same brawa dla polskiego resortu za wyrozumiałość.
  • Сымон
    15.09.2025
    Параўнайце фоты: кітайскага чыноўніка, хай і надзвычайна высокага узроўню, прымае менавіта ягоны польскі калега, а не Туск альбо Наўроцкі. І як таракан асабіста прымае гаўляйтэраў акупаваных рэгіёнаў Украіны чэпушылу і сальдо, якія будуць жыць не надоўга даўжэй за тое, сколькі будуць заставацца акупанты на адпаведных тэрыторыях Ўкраіны. Бо ўсе выдатна памятаюць, што пасля вызвалення Херсона віцэ-бургамістр Херсона калабарант Стрэмавусаў стаў непатрэбны акупантам і таму неўзабаве быў утылізаваны ў аўтакатастрофе.
  • Vgg
    15.09.2025
    Усатый, твой чай готов. Жди приглашения.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць