Грамадства55

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік

У Беларусь прыедзе Лі Сі — адзін з кіраўнікоў Камуністычнай партыі Кітая, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК. Акрамя таго, Лі Сі займае пасаду сакратара Цэнтральнай камісіі КПК па дысцыплінарнай праверцы. Пра гэта паведаміла агенцтва «Сіньхуа».

Лі Сі ўзначаліць дэлегацыю партыі, якая з 17 па 24 верасня наведае Грэцыю і Беларусь.

Паездка ў Грэцыю адбудзецца па запрашэнні партыі «Новая дэмакратыя», а ў Беларусь Лі Сі завітае па запрашэнні адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Магчыма, невыпадкова тое, што кітайская дэлегацыя наведае Беларусь пасля таго, як міністр замежных спраў КНР Ван І 15 верасня пабывае ў Польшчы. Там ён плануе абмеркаваць з польскімі ўладамі пытанне закрытай мяжы з Беларуссю.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што падчас сустрэчы будзе заклікаць Кітай паўплываць на Расію, каб тая спыніла гібрыдныя атакі на Польшчу. Менавіта яны сталі прычынай таго, што транзіт кітайскіх тавараў у Еўропу праз Беларусь быў спынены, паведамляе Bloomberg.

Каментары5

  • Мір
    15.09.2025
    Праз Сілу, і толькі так, дыктатары не разумеюць інакш
  • 11
    15.09.2025
    Запонки наверное подарит....
  • 22
    15.09.2025
    Польше давно надо было прикрыть ж/д поставки китайских товаров через Беларусь в ЕС.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць