Свет1414

Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв’ю тэлеканалу One America News Network заявіў, што перамовы паміж Расіяй і Украінай наблізіліся да вырашальнай стадыі і цяпер засяроджаныя на двух асноўных пытаннях — тэрытарыяльных патрабаваннях Масквы і гарантыях бяспекі для Кіева.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Па словах Джэй Дзі Вэнса, Расія настойвае на атрыманні каля 6 тысяч квадратных кіламетраў украінскіх тэрыторый, якія пакуль яшчэ не знаходзяцца пад яе кантролем. Гэта адно з ключавых патрабаванняў Масквы на перамовах.

Украінскі бок, у сваю чаргу, робіць акцэнт на тым, што без надзейных гарантый бяспекі ніякая дамоўленасць немагчымая. Кіеў хоча мець упэўненасць, што Расія пасля заключэння пагаднення не вернецца праз некаторы час з новымі патрабаваннямі і спробамі пашырыць сваю тэрыторыю. Такія гарантыі, на думку ўкраінцаў, павінны быць дадзеныя еўрапейскімі краінамі або іншымі міжнароднымі саюзнікамі.

Вэнс назваў дасягнуты прагрэс «неверагодным», але падкрэсліў, што галоўнае пытанне — ці будуць бакі гатовыя пайсці на канчатковы кампраміс. Ён заўважыў, што ход падзей можа развівацца па-рознаму: дамоўленасць можа быць падпісаная ўжо праз месяц, а можа, наадварот, канфлікт працягнецца яшчэ год, што будзе азначаць новыя тысячы, а магчыма і мільёны чалавечых ахвяр.

ЗША, паводле яго слоў, перадаюць адзіную пазіцыю і Маскве, і Кіеву: вайну неабходна спыніць, бо яна не ў інтарэсах ні Расіі, ні Украіны, ні саміх ЗША, ні Еўропы.

Акрамя таго, Вэнс сказаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «не бачыць ніякіх прычын», для таго, каб эканамічна ізаляваць Расію, «акрамя працягу канфлікту». І дадаў, што амерыканскі лідар можа імкнуцца да больш цесных эканамічных сувязяў з Расіяй, калі вайна ва Украіне скончыцца.

«Ён хоча, каб забойствы спыніліся. А што тычыцца мірнага ўрэгулявання, то ён адкрыты для цэлага шэрагу эканамічных пагадненняў, якія выгадныя Злучаным Штатам», — сказаў Вэнс у эфіры One America News Network.

Паводле яго слоў, пасля завяршэння мірнага ўрэгулявання ў Вашынгтона «могуць быць вельмі прадуктыўныя эканамічныя адносіны» як з Кіевам, так і з Масквой. Ён таксама адзначыў, што «незалежна ад таго, падабаецца вам Расія ці не, ці згодныя вы з глыбіннымі прычынамі канфлікту», нельга забывацца, што Расія багатая на прыродныя рэсурсы.

Каментары14

  • Ну-ну
    10.09.2025
    Ну чо, расчахляйце свае гэтыя прэсныя аднатыпныя капіпасты пра «плян Рэйгана», пра «нафту за 0,000 даляраў» і, вядома, што ЧЫТАЙЦЕ ПЕРШАКРЫНІЦЫ і ЎСЁ ПРАВІЛЬНА КАЖА ПАЗЬНЯК :D :D :D
  • Gg
    10.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • как говорил джентельмен
    10.09.2025
    с россией будем дружить

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

Доліна спявае «За грошы — так», а Шурык прапануе дубайскі шакалад: што за трэш глядзелі ў Новы год беларусы з расіянамі7

Фядута: Спачатку зніклі кнігі Святланы Алексіевіч, потым — інагентаў3

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»5

З-за непагадзі ў Мінску перабоі з грамадскім транспартам

Італьянцы здзіўленыя, што мінскія гандлёвыя цэнтры не стаяць пустыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць