Меркаванні1313

«Еўрапейцы, вучыцеся ва Украіны»

2025 год пачаўся з грознай прамовы Джэй Дзі Вэнса ў Мюнхене наконт сумнай будучыні Еўропы. Але замест таго, каб абудзіцца, Еўропа правяла лета ў спадзяваннях і малітвах: задавальняючы Трампа, спрабуючы зразумець Пуціна і спадзеючыся на нязломнасць Украіны. Еўропа ж мусіць прызнаць: час чароўных надзей скончыўся, піша былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Прыводзім яго тэкст. 

Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: AP Photo / Matthias Schrader

2025 год пачаўся з таго, як Джэй Дзі Вэнс зрабіў сваю знакамітую прамову пра «актывізацыю» ў Мюнхене, і гэта выклікала заклапочанасць. Цяпер ужо восень, і самы час ацаніць дасягненні еўрапейскай дыпламатыі за гэты год.

На жаль, Еўропа не праявіла актыўнасці і не прыняла рашучых мер. Замест гэтага яна заснавала сваю летнюю стратэгію бяспекі на трох апорах:

1. Палітыка супакаення ў адносінах да прэзідэнта Трампа. Гэты слуп можна апісаць як «плаціць і спадзявацца» — плаціць з дапамогай тарыфаў і абяцанняў закупак узбраення, а таксама выказваць павагу Трампу праз візіты ў Вашынгтон, відэасувязь і публічныя заявы аб адданасці.

2. Надзея на тое, што Пуцін будзе задаволены тым, што ў яго ёсць зараз.

Гэта знайшло адлюстраванне ў заявах еўрапейскіх лідараў, якія намякалі, што суровая рэальнасць можа прымусіць Украіну саступіць тэрыторыі Пуціну, спасылаючыся на гістарычны прыклад Балтыі ці Фінляндыі. Нішто не паказвае на тое, што Пуціна гэта задавальняе, але што ж, надзея памірае апошняй.

3. Маліцца, каб украінцы не стамляліся.

Найважнейшым кампанентам еўрапейскага плана бяздзейнасці з'яўляецца тое, што ўкраінцы прадоўжаць змагацца і за Украіну, і за Еўропу, пакуль Еўропа дапівае свой апероль-шпрыц і разбіраецца з сітуацыяй.

І што зараз?

Калі ЗША аб'явілі аб адмене Балтыйскай ініцыятывы бяспекі, многія былі шакаваныя. Мяне яшчэ больш уразіла тое, колькі часу мы патрацілі на малітвы аб чароўных пераменах, замест таго каб прыслухацца да папярэджанняў і падрыхтавацца да непазбежнага развіцця падзей.

Цяпер нам трэба рыхтавацца да скарачэння колькасці амерыканскіх войскаў у Еўропе, верагодна, вельмі значнага. І так, магчымы вывад войскаў з краін Балтыі.

Да чаго яшчэ нам трэба быць гатовымі? Да таго, пра што ўжо было сказана: Украіна хутчэй за ўсё застанецца без амерыканскай дапамогі. Расія больш не будзе знаходзіцца пад санкцыямі. Еўропе давядзецца супрацьстаяць расійскай пагрозе самастойна.

А прыфрантавым краінам давядзецца распрацаваць план Б, каб супрацьстаяць і перамагчы ў постамерыканскай Еўропе.

І калі ўзнікае пытанне, як гэта павінна выглядаць на практыцы — паглядзіце на Украіну. Зяленскі можа казаць шмат слоў падзякі, насіць гарнітур і ўрачыста ўсхваляць амерыканскую адміністрацыю, але… у той жа час Украіна пачала найбуйныя паветраныя налёты на расійскія НПЗ, скараціўшы перапрацоўку нафты прыкладна на 20%.

Еўропа проста ўзмацняе сваю рыторыку, паколькі два з трох слупоў яе стратэгіі 2025 года разбураюцца. Тым часам Украіна ўкараняе новую зброю, кажа ціха і адначасова распрацоўвае цэлы шэраг новых «бізуноў».

Вядома, украінцы аддалі б перавагу змагацца разам з амерыканцамі і еўрапейцамі, але калі тыя не гатовыя, украінцы паказваюць, чаго могуць дамагчыся самастойна.

Час быць смелымі, як Украіна

Еўропе, якая страціла веру ў здольнасць весці хоць нейкую вайну, варта натхніцца Украінай і рушыць услед яе бліскучаму прыкладу.

Калі краіна з насельніцтвам менш за 40 мільёнаў здольная нарошчваць тэмпы нават пасля трох гадоў вайны, то, напэўна, прагрэсу можна дасягнуць, аб'яднаўшы багацці 450 мільёнаў жыхароў ЕС?

Украіна мае план, і яна будзе змагацца. Еўрапейскія планы А, Б і В не спынілі вайны. Пуціну проста няма дзеля чаго спыняцца, і, імаверна, цяпер няма магчымасці адкруціць назад. Як кажуць у нас у Літве, усё гэта і каню павінна быць ясна.

Таму Еўропе зараз трэба распрацаваць план Д, накіраваны ні многа ні мала на выжыванне Украіны і Еўропы. І, перафразуючы Чэрчыля, калі спатрэбіцца, нам давядзецца выжываць у адзіночку, нават калі мы не атрымаем падтрымкі ад заакіянскіх сабратаў.

Час прызнаць, што наш летні дыпламатычны наступ спрацаваў не так добра. Гэта значыць, што прыйшоў час зірнуць у твар суровай рэальнасці ўсё яшчэ надыходзячай вайны, якой нам не ўдалося пазбегнуць аднымі прамовамі.

Як бы мы ні маліліся аб цудзе, каб не патануць, мы павінны нарэшце пачаць веславаць да берага.

Каментары13

  • политзек
    08.09.2025
    бараны управляющие стадом львов.
    а как известно они ВСЕГДА проигрывают баранам, управляемым львом.
    они даже не осознают, какие они убогие в своих жалких потугах "договориться" и "угодить".. называют себя "коалицией решительных" - господи!!
    имея столько мощи, ресурсов, влияния и так БЕЗДАРНО и трусливо себя вести!!
    они даже боятся сбивать русские ракеты и дроны над западной Украиной! и даже боятся это делать в своем небе!!!

    [Зрэдагавана]
  • Час скінуць хамут
    08.09.2025
    Пакуль краіны старой Еўропы не скінуць лявяцкі хамут, які знішчае іх сацыяльны кантракт і шляхам анарха-тыраніі ператварае іх у краіны трэцяга свету, стагнацыя працягнецца
  • Лапідарнай секце
    08.09.2025
    Час скінуць хамут, усе "правакі" старой і маладой Еўропы на службе Крамля. І фінансуюцца крамлёўскімі грашыма, галасуюць дзе могуць заўсёлы так, як патрэбна Крамлю.

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай27

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА47

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць