Грамадства77

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху

У Беларусі з 1 верасня пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Правіл дарожнага руху. Згодна з ёй, людзі на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці (у тым ліку электрасамакатах) абавязаныя спешвацца перад пешаходным пераходам і пераходзіць дарогу як пешаходы.

Фота ілюстрацыйнае

ДАІ цяпер актыўна кантралюе выкананне гэтага правіла. Калі інспектар спыняе парушальніка, складаецца пастанова, пасля чаго на тэлефон прыходзіць SMS-апавяшчэнне з пазначэннем даты, нумарам парушэння і нагадваннем, што чалавек папярэджаны паводле арт. 18.20 КаАП, піша Blizko.by.

Гэтая норма прадугледжвае штраф ад 1 да 3 базавых велічынь за парушэнне ПДР пешаходамі, раварыстамі або іншымі ўдзельнікамі руху, якія не кіруюць транспартным сродкам.

Па новых правілах усе карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці — у тым ліку і самакатчыкі — прыраўноўваюцца да раварыстаў.

Каментары7

  • Концлагерь
    06.09.2025
    Скоро за бег вне стадионов штрафовать будут. Переходишь улицу быстрее 6 км/ч — значит бежишь, на тротуаре можно до 8 км/ч разгоняться.
  • Тур Пешага
    06.09.2025
    Чакаем разгромныя рэпартажы, што электрасамакаты - натаўская спецаперацыя і пакаяльныя відэа з самакатчыкамі.
  • Пілот
    06.09.2025
    Замест таго, каб зрабіць нармальныя ўмовы для язды на роварах і самакатах як у еўропе, гэтыя б**дзі рашылі проста больш караць і вымусіць людзей прыстасоўвацца. Да пасля пары такіх паездак са спешваннем на кожным пераходзе адпадзе жаданне ездзіць на ровары. Вы разумееце гэты, **уны?! Не ў вашых інтарэсах каб людзі вялі больш экалагічны і здаровы лад жыцця?

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць