У Львове развітваюцца з застрэленым экс-старшынёй Вярхоўнай Рады Андрэем Парубіем
У Львове развітваюцца з былым старшынёй Вярхоўнай Рады, экс-камендантам Майдану, кіраўніком самаабароны Майдану Андрэем Парубіем, якога застрэлілі 30 жніўня.

Цырымонія пахавання Парубія пачалася а 12:00 у Архікатэдральным саборы святога Юрыя. Людзі пачалі збірацца на тэрыторыі храма больш чым за гадзіну да пачатку. Аддаць пашану дэпутату прыйшлі родныя, калегі, аднапартыйцы, сябры і львавяне, піша «Украінская праўда».

А 13:30 на Рыначнай плошчы пачнецца грамадская цырымонія развітання. Пахаваюць палітыка на Лычакаўскіх могілках.
Андрэя Парубія забілі ў суботу, 30 жніўня. Мужчына, апрануты ў форму дастаўшчыка ежы, некалькі разоў стрэліў у палітыка і ўцёк. У ноч на 1 верасня яго затрымалі.
Кіраўнік Нацпаліцыі Іван Выгіўскі падкрэсліў, што гэты злачынства не выпадковае, і ў ім прысутнічае расійскі след. У час першых допытаў падазраваны прызнаўся ў здзейсненні і паведаміў пра свае кантакты з прадстаўнікамі Расіі.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары