Свет

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

Паліцыя кажа пра расійскі след.

Затрыманаму 52-гадоваму львавяніну паведамлена пра падазрэнне ў забойстве народнага дэпутата Украіны Андрэя Парубія. Падазрэнне падпісаў кіраўнік Львоўскай абласной пракуратуры Мікола Мерэт.

Паводле яго слоў, «падазрэнне грунтуецца на аб’ектыўных доказах, якія сведчаць пра здзяйсненне затрыманай асобай забойства народнага дэпутата». Яго дзеянні кваліфікаваныя паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Украіны, а менавіта: ч. 1 арт. 115 (наўмыснае забойства) і ч. 1 арт. 263 (незаконнае абыходжанне са зброяй).

Цяпер з падазраваным працягваюцца следчыя дзеянні. Праводзяцца ператрусы па месцах яго пражывання і знаходжання. 

Паліцыя пацвердзіла, што нападнік маскіраваўся пад кур’ера, а пасля злачынства пераканаўся, што ахвяра памерла, піша «Украінская праўда».

«Ён доўгі час рыхтаваўся, сачыў, планаваў і, нарэшце, націснуў на курок. Нам спатрэбілася ўсяго 36 гадзін, каб выйсці на ягоны след і затрымаць», — расказаў кіраўнік Нацпаліцыі Іван Вігіўскі.

«30 жніўня ў Франкоўскім раёне Львова ён замаскіраваўся пад кур’ера і адкрыў агонь па палітыку проста сярод белага дня. Восем стрэлаў. Халаднакроўная жорсткасць. Ён нават пераканаўся, што ахвяра памерла. А потым спрабаваў схаваць сляды — пераапрануўся, пазбавіўся зброі, спрабаваў хавацца на Хмяльніччыне», — расказаў Іван Вігіўскі.

Былы спікер Вярхоўнай Рады, дзейны народны дэпутат ад палітычнай сілы «Еўрапейская салідарнасць» Андрэй Парубій быў забіты ў Львове 30 жніўня. Гэта адбылося на вуліцы Яфрэмава, у Андрэя Парубія страляў невядомы. Ад агнястрэльных раненняў палітык загінуў на месцы.

Як паведамлялася, стралок быў апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Паводле наяўнай інфармацыі, ён выкарыстаў электраровар. Нападнік падышоў да Парубія і восем разоў стрэліў у яго, пасля чаго з'ехаў з месца злачынства.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць