Свет44

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія

Як паведамляе крыніца 5 канала, расійскія спецслужбы цэлы год трымалі яго пад шантажом, выкарыстоўваючы інфармацыю пра цела сына, які загінуў на вайне.

У Нацпаліцыі заявілі, што меркаваны забойца Андрэя Парубія загадзя рыхтаваўся да злачынства і дэталёва яго планаваў.

Ён здзейсніў восем стрэлаў і пераканаўся, што ахвяра загінула. Пасля гэтага спрабаваў схаваць сляды: пераапрануўся, пазбавіўся зброі і накіраваўся хавацца на Хмяльніччыну.

Меркаванага забойцу затрымалі ўчора ўвечары.

«Меркаванага стралка некалькі хвілін таму затрымалі на Хмяльніччыне. Шмат дэталяў цяпер не будзе. Толькі скажу, што злачынства было старанна падрыхтавана: вывучаўся графік перамяшчэнняў загінулага, пракладаўся маршрут, прадумваўся план уцёкаў», — паведаміў учора позна вечарам міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.

Паліцэйскія і супрацоўнікі СБУ, як паведамляецца, выйшлі на прамы след стралка ўжо праз 24 гадзіны пасля здарэння, а праз 36 гадзін — затрымалі. Больш дэталяў абяцаюць даць пасля.

Былы спікер Вярхоўнай Рады, дзейны народны дэпутат ад палітычнай сілы «Еўрапейская салідарнасць» Андрэй Парубій быў забіты ў Львове 30 жніўня. Гэта адбылося на вуліцы Яфрэмава, у Андрэя Парубія страляў невядомы. Ад агнястрэльных раненняў палітык загінуў на месцы.

Як паведамлялася, стралок быў апрануты як кур'ер службы дастаўкі. Паводле наяўнай інфармацыі, ён выкарыстаў электраровар. Нападнік падышоў да Парубія і восем разоў стрэліў у яго, пасля чаго з'ехаў з месца злачынства.

Каментары4

  • спатыкач
    01.09.2025
    абяцаюць даць пасля.--- пасля ЧАГО?
  • карціна маслам
    01.09.2025
    Ну канешне зараз будуць ляпіць, што гэта ўсё праз расійскія спеслужбы. Гэта вельмі зручна ўсё звальваць на Расію, як у самой Расіі ва ўсім вінавацяць Украіну. Напрыклад, як было з тэрактам у Крокусе.
  • Владислав
    01.09.2025
    карціна маслам,
    Няправільнае слова — «зручна». Правільней было б сказаць «разумна».
    Таму што ў свеце проста няма больш зацікаўленых і дасведчаных арганізатараў забойстваў. Толькі Расія.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў абмежавалі працу Віленскага аэрапорта

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС10

Летась беларускія каталікі атрымалі двух новых біскупаў. Іх стыль і паводзіны вельмі адрозніваюцца ад таго, што прывыклі бачыць5

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны3

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы29

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць