Каментары да артыкула

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

  • Satan
    06.12.2025
    Вось здаецца разумны... але ж вар’ят!
    Ну, колькі ўжо можна - з’ехаў дык з’ехаў.
    Я яшчэ магу зразумець тых, хто ня можа сябе тутака знайсці і вяртаецца, бо кур’ерам у дастаўках такое сабе. Але ж гэты знайшоў і адзін чорт катаўся туды-сюды. Вар’ят!
  • Міхал
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Нашей ниве
    06.12.2025
    Satan, все суды о уоторых пишет НН до августа 25. Посадить могут за гаюн и что-то реально опасное. За марши уже нн садят сроки прошли, а то что постоянго всплывают новости про весну 25ого есть вопросы.
  • цыкада
    06.12.2025
    Satan, возможно в Беларуси пожилые родители, да и могилы предков навестить хочется. да всем лукафашистам воздастся еще, и на детях их судьба отыграется, это же законы природы. только гб и мусора физику с математикой не изучают ведь, для них он просто очередной яйцеголовый
  • .
    06.12.2025
    А, мабыць, хопіць цкаваць людзей ужо?

    1. Па-першае, кожны сам вымярае свае рызыкі і не павінен адчытвацца перад "калектывам".
    Тым больш, калі калектыў з нулявой эмпатыяй. Што аўдыторыя Азаронка, што і НН ужо.

    2. Як заўсёды, шмат экспертаў, якія свае версіі выдаюць за факт. Мы не ведаем, што там і як адбывалася.

    3. Не трэба адзіным фактарам "вяртання" прымітыўна лічыць дабрабыт, чарку і шкварку.
    У кагосьці сям'я з дзецьмі не пераехала. У кагосьці старыя бацькі. Візу не зробіш. Хоць так пабачышся.
    Мог ехаць, каб пашпарт аднавіць.
    Нарэшце, бывае цяга да радзімы. Да свайго месца на беразе Дняпра або палескай дубравы. Тут усе такія нібыта беларусы, а вось некаторыя фактары патрыятызму (сапраўднага) цалкам не разумеюць. "Ну лес і лес", "ну рэчка і рэчка".

    Калі ездзіў некалькі разоў і ўсё было спакойна, то мог і расслабіцца. Тое ж самае, што ў краіне: ну не хапаюць пакуль, а схапіць могуць шмат каго, бо выходзілі, пісалі, данацілі многія.

    Не спадзяваюся на разуменне, бо ў наступны артыкул пра затрыманне ізноў набягуць і будуць шакаліць.
  • Satan
    06.12.2025
    Нашей ниве, ня трэба тут казак пра "реально опасное" Я на 100 адосткаў ведаю, што яны зараз шукаюць людзей, хто данаціць беларускія ініцыятывы ў Польшчы. Пасадзіць могуць нават за 50зл НН, калі выйдуць на вас
  • Satan
    06.12.2025
    ., у кагосьці і тое, і сёе... у мяне таксама шмат чаго, і шмат у каго хто тут хутка як пяць гадоў. Але мне маці сказала яшчэ некалькі гадоў таму - калі я памру, ня едзьце. Трэба разумець рызыкі. Але калі вы гатовыя рызыкнуць пяцью гадамі ў турме... дык едзьце! Але я ня гатовы. Я хачу бачыць як дачка расьце.
  • .
    06.12.2025
    А ў кагосьці, мабыць, дачка расце з іншага боку мяжы. І ён таксама жадае гэтае бачыць.
    Тое ж чалавечае, якое не можаце разгледзіць з-за шкурнага падыходу, бо ўласныя ўмовы іншыя, лепш.

    Пра эмпатыю і спачуванне намякаў... як да сцяны.
  • Satan
    06.12.2025
    ., так, эмпатыі ўжо даўно няма. Ня час да яе. Халодны розум ды снайперскі прыцэл. Апошняе - алегорыя, якую тлумачыць ня збіраюся.
  • Пытанне
    06.12.2025
    Satan, а чаму вы сваіх з халодным розумам ды снайперскі прыцэл разглядаеце? Забыліся, што вашы ворагі - лукашысты, а не іх ахвяры?
  • .
    06.12.2025
    Гэта якраз невялікі розум - хадзіць хваліцца пад сумнымі навінамі для самасцвярджэння "я разумны, а ахвяра - дурань".

    Калі ў Вас асабіста ўсё добра і нават ніякага спачування да затрыманых няма - ў чым розніца паміж Вамі і карнікамі?
    Тое ж дробненькае халопскае з рускага свету: калі на сапраўднага ворага цяўкнуць боязна, так хоць пакусаю ахвяру, зніму стрэс.
  • Бог усё бачыць
    06.12.2025
    Уся сямейка Лукашэнак, якая корміцца з рэпрэсій супраць беларускага народа, будзе адказваць да сёмага калена.
  • просты чалавек
    06.12.2025
    Бог усё бачыць , калі і перад кім? Усе здольныя на супраціў або збеглі за мяжу, або ў турмах.
  • Пум Пум
    06.12.2025
    Няма бога над Беларуссю. Памрэ на сваім троне сваёй смерцю, а дзеці будуць рабаваць ці наўпростава вывязуць нарабаванае, а краіну здадуць расеі
  • Даша
    06.12.2025
    Бог усё бачыць , а как быть с отальными прокурорами, судьями, операми, следователями. Ведь его садили всей системой. Потом будут ходить и улыбаться.
  • цыкада
    06.12.2025
    просты чалавек, ответят и совсем скоро, только маршев и демонстаций уже не будет
  • Гопніку ў балаклаве
    06.12.2025
    просты чалавек, ну чаму ўсе. Я ў Беларусі, і шмат хто тут. Частка з'ехала канечне. Але на супраціў хопіць, уж павер, менцяра
  • Сценка
    06.12.2025
    Пум Пум , чаушэска тожэ так думау
  • Ага
    06.12.2025
    Сценка, і жонка Чаўшэску так думала.
  • История
    06.12.2025
    Сценка, Чаушеску был патриот и румынский националист. Он делал все для Румынии и не кланялся перд москвой. Поговори с румынами которые жили при Чаушеску. Многое узнаешь. Лукашенко можно сравнивать только с Зеленским.
  • Усё залежыць ад нас
    06.12.2025
    Даша, яны могуць хацець хадзіць і ўлыбацца, а вы можаце ўсё іх астатняе жыццё пляваць ім у след і рабіць усё магчымае, каб маральна ім было настолькі цяжка, што ўсміхацца не захочацца.

    А таксама трэба кожнага прапусціць праз судовы працэс. Індывідуальна. Яны шмат законаў самі парушылі.
  • Satan
    06.12.2025
    І яшчэ дам вам сваю сатанінску параду! xD Калі мы з’ехалі, дык я хутчэй за ўсе мог бы вярнуцца (жонка вось не). Але ў мяне нават за данаты ня дачапіліся б, бо дулю ім бгг) Але за гэты час у Польшчы я столькі разоў ужо спаліўся... што ўжо выбара(ў) няма. Дык вось. Паліце масты!
  • навошта перся
    06.12.2025
    кандидатская не помогла осознать простейшие вещи
  • Satan
    06.12.2025
    Вось здзіўляюся людзям, хто тутака апраўдання і прычыны шукае. А мы тутака пяць гадоў і ў нас, не, няма ніякіх прычын паехаць. Я свайго малодшага плямяху ўвогуле ня бачыў, а ён ўжо праз год мабыць і ў школу пойдзе. Старэйшая так хаця б памятае.
  • шаноўная рэдакцыя
    06.12.2025
    А вы будзеце адсочваць далейшы лёс гэтага фізіка?

    Тут шмат напісана, але зусім не пра лазерную тэхналогію раздзялення ізатопаў урана 3-га пакалення.

    Раманаўскае рассеянне адрозніваецца ад Рэлееўскага тым, што адбываецца абмен энэргіяй фатона з рэчывам, якое рассейвае. Рэчыва можа дадаць, альбо адняць гэтую энэргію. Таму такое рассейванне і завецца неупругім. Пры упругім (Рэлееўскім) фатон мае тую ж самую энэргію, не абменьваючыся ёю з рассейваючым рэчывам.

    СО2 лазер выкарыстоўваецца для "разагрэву" малекулы, бо ён выпраменьвае у інфрачырвоным дыяпазоне. Тым самым, які дазваляе нам грэцца на сонейку у летні сезон. Мы складаемся з вады, малекулы каторай і "разаграюцца" інфрачырвоным складнікам сонечнага спектра.

    Калі мы маем справу з такой малекулай як гексафтарыд урана, то мы павінны патрапіць энэргіяй фатона у розніцу энэргій узбуджанай (разкалыханай і разкручанай ) малекулы і неузбуджанай.

    Ізатопы урана маюць розную вагу, таму вельмі далікатнай задачай з'яўляецца "разагрэў" менавіта той малекулы, якая утрымлівае лягчэйшы ізатоп.

    Выкарыстоўваючы т.з. сопла Лаваля, мы можам стварыць умовы для рэзкага ахалоджання малекул газа, які пракачваецца праз такое сопла.

    Выкарыстоўваюць газ-носьбіт (прыкладам гексафтарыд серы SF6) і газ-сыравіну (прыкладам сумесь гексафтарыдаў ізатопаў урана U235 F6 і U238 F6), які падмешваецца у газ-носьбіт.

    Спецыяльны кампанент аптычнай сістэмы - раманаўскі здвігальнік (раманаўская ячэйка) - тонка падстройвае энэргію фатона СО2 лазера пад розніцу энэргетычных узроўняў малекулы U235 F6.

    Пасьля вылету з сопла Лаваля, з-за рэзкага падзення ціску, рэзка "ахалоджваючыся" малекулы ствараюць дымеры (малекула лягчэйшага газа-носьбіта "наліпае" на малекулы падмешанага цяжкога газа-сыравіны). Ідзе кандэнсацыя.

    Але...кандэнсацыя падаўляецца для лягчэйшага ізатопа.

    Узбуджаная (разкалыханая і раскручаная) малекула газа-сыравіны хутка адштурхне ад сябе малекулу газа носьбіта, а неўзбуджаная - не адштурхне зусім.

    Такім чынам газ-адкід (U238 F6) з "наліпшай" на яго малекулай газа-носьбіта панясецца струменем газа-носьбіта, а газ-прадукт (U235 F6), узбуджаны інфрачырвоным фатонам, адштурхне ад сябе малекулу газа-носьбіта і адлеціць далей ад мэйнстрыма.

    Гэтыя патокі газа-адкіда і газа-прадукта раздзеліць простае прыстасаванне - "зрэзвацель".

    Менавіта гэтая тэхналогія яшчэ у 2016-м годзе разглядалася аналітыкамі у якасці канкурэнта існуючай газа-цэнтрыфужнай тэхналогіі.

    Даведзеная да выніку, яна павінна была скараціць у 5 разоў колькасць электраэнэргіі на адзінку работы раздзялення, уведзеную Полем Дыракам.

    У гэтай тэхналогіі няма механічных прыстасаванняў.

    Яна дазваляе значна паменшыць габарыты цэха у параўнанні з газа-цэнтрыфужным.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць