Нерухомасць44

«Я разумею, што можна зрабіць копію красовак…» Расіяне сплагіяцілі мінскі дзіцячы садок

У расійскім горадзе Пенза ў 2024 годзе з'явілася дакладная копія дзіцячага садка «Жоўты жыраф», які быў пабудаваны ў 2018 годзе ў мінскім жылым комплексе «Новая Баравая».

Садок «Жоўты жыраф», які быў пабудаваны ў 2018 годзе ў Новай Баравой

Сам архітэктар Кірыл Скарынін, аўтар арыгінальнага беларускага праекта, заўважыў гэта і пракаментаваў сітуацыю на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Я разумею, што можна зрабіць копію красовак, сумачкі ці электрагітары. Але копію дзіцячага садка я бачу ўпершыню!»

Садок «Сімба» ў Пензе

У кампаніі А-100, якая займаецца будаўніцтвам «Новай Баравой», сітуацыю пракаментавалі неадназначна. З аднаго боку, там назвалі факт капіравання прыемным, але падкрэслілі, што будуць разбірацца ў сітуацыі: «З аднаго боку, гэта пацвярджае: за лепшымі сапраўды паўтараюць. Але зараз мы вывучаем сітуацыю — для нас прынцыпова важна, каб рашэнні, створаныя з душой для нашых жыхароў, заставаліся эксклюзіўнымі», піша «Прысталічча».

Каментары4

  • Chtosci
    07.12.2025
    Краіна цап-царап
  • %
    07.12.2025
    Таёжнае шчасце, ЧТОБЫ ЖИТЬ У СЧАСТИ
  • ю
    07.12.2025
    Ды нехта банальна зліў лічбавы праект якой-небудзь расейскай фірме і тыя паставілі свой штамп
    Альбо нехта з былых праекціроўшчыкаў а100 пайшоў туды працаваць і забраў з сабою ўсё, што змог :))

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі5

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць