Каментары да артыкула

Калі дыктатуру скінулі самі сілавікі: як маладыя афіцэры зрабілі Партугалію дэмакратычнай

  • Обманули офицеров.
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    07.12.2025
    У Беларусі, нажаль, маладыя афіцэры не паважаюць Беларусь, ім расея спадабаецца. Маё назіраньне - інспектары ДАІ мо разоў дзесяць спынялі, апасьля адказу па-беларуску з майго боку, сем зь іх так глядзелі, нібыта я зь іхнымі жонкамі каламуціў. Спытаўся ў аднаго, што так замінае родная мова хлопцу, які вельмі дзэкае й цэкае па-расейску. Аддаў пасьведчаньне і пайшоў, як аба.раны, мінчанін хрэнаў з інтэрнату.
  • Найперш не галасі!
    07.12.2025
    Ёсік, цікавы ракурс, але пачалося гэта не сёння і не ў 20 годзе.
    Антаганізм паміж прадстаўнікамі дзяржавы і беларускамоўнымі нарадзіўся напачатку 90-х і канчаткова аформіўся падчас дэпутацкіх сесісй ВС 12 склікання. У самых... ээ.. іміджава беларускамоўных патрыётаў ворагі ўся Беларусь: з аднаго боку дзяржава-гэбня, з боку сваіх аднадумцаў агентура гэбні альбо губернскі маргінэз.
    Натуральна, што сустрэўшы беларускамоўнага першае ўражанне "ты не такі як мы, не наш", а пасля ўжо абдумвае сітуацыю. Тым больш мент, якому думаць не рэкамендавана начальствам.

    P. S. А можа яны думаюць , што ўжо "Пара!", таму і бянтэжацца. ))
  • %
    07.12.2025
    Гэта Партугалія і яны былі партугальцы, а ў нас рускамірцы, красаўцы, рускоговорящие са знакам якасьці. Таму усе паралелі і мары папросту дурныя і безпадстаўныя
  • Янка
    07.12.2025
    Салазар прыйшоў да ўлады ў 30х гадах, калі Партугалія моцна пакутвала ад "Вялікай дэпрэсіі". І ў першыя гады свайго панавання праз жорсткія адміністратыўна-камандныя захады, манапалізацыю эканомікі і рабаванне калоній ў яго атрымалася выцягнуць краіну з эканамічнага дна. Таксама дапамог нейтральны статус краіны падчас WW2. Але калі вайна скончылася - эканамічны патэнцыял дыктатуры вычарпаўся. У 50х гадах папулярнасць Салазара моцна знізілася, ен прайграў выбары, але скраў іхныя вынікі і забіў пераможцу. Краіна канчаткова фашызавалася і перайшла ў рэжым гніення. Эміграцыя дасягнула вялізнага маштабу. Але Салазар здолеў дамагчыся прыняцця Партугаліі ў НАТА, і гэта забяспечыла прынамсі афіцыйную цярплівасць да ягонага рэжыму з боку заходніх краін.
    Напрыканцы 60х стан здароўя Салазара пагоршыўся і ўлада фактычна перайшла да ягонага атачэння. У 1970 Салазар памёр і канкурэнцыя паміж групоўкамі ў наменклатуры абвастрылася.
    Непасрэднай нагодай паўстання маладых афіцэраў стала дзеянне новага закону, праз які дзеці салазараўскай наменклатуры прасоўваліся на армейскіх пасадах нашмат хутчэй нават за баявых афіцэраў, калі тыя ня мелі адпаведнага паходжання альбо сувязяў. Гэта канчаткова скасавала магчымасці сацыяльнага ліфту для маладых афіцэраў партугальскай арміі, што і справакавала паўстанне. Але ўсё гэта адбывалася ва ўмовах незадаволенасці большасці грамадства эканамічнай і палітычнай сітуацыяй, таму ў крытычны момант апроч палітычнай паліцыі ніхто абараняць рэжым не пайшоў.
  • Вяселы дзядзя
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць