Свет1919

«Там няма цэнзуры для нацысцкіх вітанняў». Сікорскі паслаў Маска на Марс за заклікі распусціць ЕС

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі публічна адказаў Ілану Маску на ягоны заклік да ліквідацыі Еўрапейскага саюза.

«Ляці на Марс. Там няма цэнзуры для нацысцкіх прывітанняў», — напісаў Сікорскі ў сацыяльнай сетцы X. На мерапрыемстве ў гонар інаўгурацыі 47‑га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Маск двойчы зрабіў жэст правай рукой, які многія інтэрпрэтавалі як адсылку да прывітання нацыстаў. 

Сварка пачалася пасля таго, як Еўракамісія аштрафавала платформу X, якой валодае Маск, на 120 мільёнаў еўра за парушэнне закона аб лічбавых паслугах. У адказ на гэта Маск заклікаў «скасаваць ЕС».

Гэта не першая перапалка ў былым твітары Сікорскага і Маска. Раней Маск зняважліва адказаў кіраўніку знешнепалітычнай дзейнасці Польшчы. 

Калі Ілан Маск намякнуў, што можа адключыць Starlink для Украіны, Сікорскі напісаў у твітары, што яны тады пачнуць шукаць замену.

«Памаўчы, чалавечак. Вы плаціце толькі малую частку кошту. І замены Starlink няма», — адказаў Маск. 

Каментары19

  • Патрон
    07.12.2025
    што там з самалётам качыньскага, г-н Сикорский?
  • Бобр-Дыягназ
    07.12.2025
    Пакуль Польшча цалкам сядзіць на еўрапескай ператрымцы за кошт немцаў перш за ўсё, яны будуць слаць усіх на Марс. Скончацца грошы - скончыцца каханее. Еўразвяз - мёртванароджанае дзіця, як і СССР. А Сікорскаму да Маска як да Марса - таму помаўчаў бы ў анучку ды не лез у справы разумнейшых.
  • Австрияк
    07.12.2025
    Но после твиттера маска о маленьком человеке был еще твиттер Сикорского когда Трамп выгнал Маска: «Видишь, большой человек, политика сложнее, чем ты думал».

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа67

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць