Свет1111

Еўракамісія аштрафавала Х за непразрыстасць і птушачку, «якая ўводзіць у зман». Ілан Маск заклікаў распусціць ЕС

Еўракамісія аштрафавала сацыяльную сетку X на 120 мільёнаў еўра за парушэнне Закона аб лічбавых паслугах. Гэта рашэнне выклікала моцнае абурэнне як ва ўладальніка сацсеткі, мультымільярдэра Ілана Маска, так і ў прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў ЗША.

Ілан Маск. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images

Прэтэнзіі Еўрасаюза выклікалі:

  • сіняя птушачка, якая «ўводзіць у зман»: яна падаецца як пацвярджэнне асобы ўладальніка акаўнта, але насамрэч кампанія не праводзіць ніякіх праверак, а птушачкі проста прадае;
  • непразрысты архіў рэкламы: X не дае поўнага доступу да інфармацыі пра рэкламныя кампаніі, уключаючы іх змесціва і заказчыкаў, што павялічвае рызыку махлярства і распаўсюджання шкоднай інфармацыі;
  • забарона аўтаматызаванага збору публічных даных: платформа перашкаджае працы старонніх «робатаў», якія збіраюць даныя, патрэбныя даследчыкам для вывучэння грамадскай думкі.

Рашэнне Еўракамісіі выклікала абурэнне многіх амерыканскіх палітыкаў. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЕС штрафуе X «за тое, што ён не займаецца цэнзурай» і крытыкаваў Еўропу за «атаку на амерыканскія кампаніі праз лухту».

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа назваў штраф «атакай замежных урадаў не толькі на Х, але і на ўсе амерыканскія платформы і амерыканскі народ».

Сам Ілан Маск заявіў, што ЕС трэба распусціць і вярнуць суверэнітэт асобным краінам, каб урады лепш прадстаўлялі людзей. На гэта польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі адказаў мільярдэру: «Ідзі на Марс. Там не цэнзуруюць нацысцкае прывітанне», намякнуўшы на жэст Маска падчас інаўгурацыі Дональда Трампа сёлета ў студзені.

Каментары11

  • Лопну от попкорна
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Жадае працаваць у ЕС-выплаціць
    06.12.2025
    Калі не, міласці просім у кампанію з вк і аднакласнікамі, па за законам у нармальным свеце
  • Ну-ну
    06.12.2025
    Заклікаю правесьці абавязковыя тэсты на спажываньне кетаміну і публікацыю файлаў Эпштэйна.

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку1

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць