«Убачыла падэшву — жахнулася»: жыхарка Брэста паказала, што стала з яе абуткам ад «Марка» пасля прагулкі па снезе
Жанчына паскардзілася на боты «Марка», падэшва якіх літаральна рассыпалася. Як аказалася, такія гісторыі — далёка не рэдкасць.

Калі дарагі абутак падводзіць у самы патрэбны момант
Жыхарка Брэста падзялілася ў мясцовым пабліку ў тэлеграме сваёй гісторыяй: дарагія зімовыя боты ад «Марка», набытыя «на халоднае надвор'е», разваліліся ў першы ж снег, піша BGmedia. Жанчына расказала, што доўга не магла зразумець, адкуль дзіўныя гукі пры хадзе.
«Не буду сцвярджаць, што мой абутак праляжаў два гады… больш… Боты былі набыты на халоднае надвор'е, а зім халодных амаль і не было! У канцы лістапада выпаў снег. Прыйшлося дастаць боты. Не магла зразумець, што за дзіўныя гукі на падэшве. Прыйшла дадому з мокрымі і заледзянелымі нагамі. Калі ўбачыла падэшву ботаў — жахнулася», — паскардзілася жанчына.
У майстэрні адмовіліся браць абутак у рамонт, прапанаваўшы кошт [за працу] ад 120 рублёў і вышэй.
«Як можна рабіць боты з натуральнай скуры з нетрывалай падэшвай?!» — абурылася берасцейка.
Не адзінкавы выпадак
Так, у адным роліку жыхар Полацка дэманструе чаравікі, якія «разваліліся пасля 500 метраў прабегу».
качество Марко. Пробег 500метров
У іншым — жанчына паказвае падэшву, якая раскрышылася.
«Абутак, падэшва якога развальваецца ў хлам за сезон. Купляйце!» — Іранізуе ўладальніца пары ботаў ад «Марка».
«Марка» кінуў купляць з-за кітайскай падэшвы»
Пад пастамі і відэа — сотні каментароў. Людзі спрачаюцца, скардзяцца і дзеляцца асабістым досведам, выказваючы прэтэнзіі да якасці і сэрвісу.
- «У дачкі прадавілася вусцілка ў зімовых ботах. Завод даў адказ «яны ў вас прамоклі». Больш не купляем».
- «Такая ж херня была. Ляжалі доўга — вось і ўсё. Не ў метрах справа, а ў часе!
- «Учора таварыш паказваў тое самае. Таксама «Марка».
- «Марка» кінуў купляць з-за кітайскай падэшвы.
- «Кошт высокі, а якасці няма».
Некаторыя згадваюць і зусім сумныя выпадкі.
- «Сын вярнуўся са школы без падэшвы. Яна проста скрышылася».
- «Я такія выкінула. Так зганьбілася! Прыйшла ў банк па картку, нейкая жанчына кажа «Ой, хто гэта так нарабіў смецця?» Я як зірнула на дарожку і на свае чаравікі — прыйшла ў жах. Яны раскрышыліся! А ім усяго толькі год — толькі дастала і сапраўды прайшла метраў 500‑700 да банка. Пакуль ішла назад, думала што басанож буду шлёпаць».
Многія нагадваюць, што ў пакупніка ёсць правы:
«Такі абутак можна вярнуць цягам двух гадоў. Нават калі гарантыя скончылася — ёсць паняцце «тэрмін нашэння». Калі брак — абавязаны вярнуць грошы».
Некаторыя абараняюць вытворцу
Нягледзячы на шквал крытыкі, у каментарах хапае і станоўчых водгукаў.
- «Шмат гадоў карыстаюся гэтай маркай. Незабіваемая!»
- «Тры гады нашу зімовыя боты — усё ок».
- «Марка» заўсёды дае гарантыю і адпрацоўвае па ёй».
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Подтверждаю!!!!