Грамадства22

Доктара Андрэя Любецкага не вызвалілі пасля сканчэння тэрміну

Паводле праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень Андрэй Любецкі восенню 2025 года быў асуджаны паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Новы тэрмін пакарання, прызначаны Любецкаму, пакуль невядомы.

Андрэй Любецкі — сківічны хірург, які 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай бальніцы ў Мінску.

Яго затрымалі 4 траўня 2021 года.

У 2022 годзе Мінскі гарадскі суд прысудзіў яго да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму па шэрагу цяжкіх артыкулаў, уключаючы «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Суд абавязаў яго выплаціць 2 000 рублёў намесніку міністра ўнутраных спраў Мікалаю Карпянкову.

У ліпені 2024 года, пасля ўтрымання ў памяшканні камернага тыпу, Любецкага перавялі ў Жодзінскую турму № 8 да канца тэрміну пакарання.

Жонка і чацвёра дзяцей доктара былі вымушаны пакінуць краіну.

Любецкі ўнесены ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». 

Каментары2

  • Барадзед
    07.12.2025
    А по телевизору будут жаловаться, что врачей не хватает. Вот же они, врачи.
  • Маша
    08.12.2025
    Ён мне зубы выдаляў. Харошы дзядзька такі.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё13

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё13

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць