Грамадства2929

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Бабруйскі актывіст сканаў у шэлтары ў Беластоку, куды яго адпусцілі са шпіталя чакаць суда.

69‑гадовы Уладзімір Усер з псеўданімам Лазараў. Скрыншот з фільма БТ «Чужое неба», для якога Уладзімір зняў сам сябе і сябра, думаючы, што стварае кадры «для фондаў»

Як стала вядома «Нашай Ніве», памёр Уладзімір Усер. Апошнім часам ён жыў у шэлтары Caritas у Беластоку. У былога бабруйскага актывіста спынілася сэрца. Усеру было 69 гадоў.

Уладзімір апошнім часам быў пад следствам па справе аб шпіянажы ў Польшчы. Паводле звестак польскай пракуратуры, трое беларусаў і двое ўкраінцаў з сакавіка 2024 года да лютага 2025‑га супрацоўнічалі з замежнай разведкай і выконвалі розныя заданні, якія атрымлівалі з паведамленняў у тэлеграме. 

У іх задачы ўваходзіла фатаграфаванне аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і месцаў, важных для бяспекі дзяржавы. Акрамя таго, яны павінны былі развешваць плакаты і маляваць графіці.

Па гэтай справе затрымалі і Усера. Але сілавікі пакінулі яго ў шпіталі праз дрэнны стан здароўя. Суда ён чакаў на волі.

Яшчэ раней Усер уляпаўся ў прапагандысцкі фільм БТ. Ён зняў некалькі сюжэтаў у Беластоку, якія потым выкарысталі ў агітцы «Чужое неба».

Каментары29

  • Пакойся з мірам, добры чалавек!
    07.12.2025
    Давайце называць рэчы сваімі імёнамі: гэтага актывіста спачатку кінулі ўсе гэтыя фонды і офісы ў чужынскім замежжы і ў сваім узросце, відавочна, ямы вельмі цяжка было выруліць у жыцці ўжо. А потым яго падставілі офісныя структуры з тым фільмам БГ, што цалкам пусціла мужчыну пад адхон.
    Колькі так лёсаў змарнавана тымі, хто атрымліваюць заробкі за тое, каб дапамагаць людзям, а насамрэч бавіць час у адвечных адпачынках на Мальтах і Тэнэрыфах. Каб вам вярнулася гэтае людзкое гора тузінам!!!
  • Віра
    07.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • 557788
    07.12.2025
    А отзовитесь тут плиз те кому хоть как-то помогли фонды офисы и прочая...

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць