Свет1212

The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам

Газета The New York Times падала ў суд Нью-Ёрка на стартап Perplexity, заснаваны беларускім прадпрымальнікам Дзянісам Ярцам. Медыякампанія скардзіцца, што сэрвіс выкарыстоўвае матэрыялы газеты — у некаторых выпадках нават цэлыя артыкулы, — для адказаў карыстальнікам без дазволу і аплаты, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Акрамя таго, кампанія лічыць, што Perplexity шкодзіць рэпутацыі брэнда, бо часам выдумляе інфармацыю і памылкова атрыбутуе яе як пададзеную газетай.

Прадстаўніца Perplexity Джэсі Дуаер у адказ на гэта адзначыла, што судовыя пазовы супраць тэхнакампаній адбываюцца стагоддзямі — ад радыё і тэлебачання да інтэрнэту і сацсетак, а цяпер гэта тычыцца і штучнага інтэлекту. Раней падобныя пазовы былі супраць Reddit, BBC, Forbes і Wired за выкарыстанне кантэнту без дазволу. Але ўсе гэтыя спробы, падкрэсліла Дуаер, не мелі поспеху, «інакш мы б усе гаварылі пра гэта праз тэлеграф».

Днямі, дарэчы, стала вядома, што знакаміты партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду акурат інвеставаў у Perplexity AI, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для пошуку інфармацыі.

Стартап Perplexity заснаваў беларус Дзяніс Ярац з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве ўжо больш за 10 гадоў. У канцы 2024 года праект прызналі адным з самых дарагіх маладых стартапаў. У ліпені 2025‑га яго ацанілі ў $18 мільярдаў, а ўжо ў верасні ацэнка вырасла да $20 мільярдаў.

У ліпені быў прадстаўлены дэсктопны варыянт браўзера з ШІ Comet для Windows і macOS. А нядаўна Perplexity выпусціў версію ШІ-браўзера для прылад на Android. Цяпер кампанія рыхтуе версію браўзера і для iOS, якая павінна выйсці «ў найбліжэйшыя тыдні».

Каментары12

  • .
    07.12.2025
    Раней была мутная гісторыя пра інтэграцыю іх ШІ у сацсетку Трампа і выдачу палітычна цэнзураваных адказаў.
    Так што ў сучаснай гісторыі хутчэй паверу NYT. І непрыгожа валіць на прагрэс свае спробы сэканоміць і недастатковую працу над галюцынацыямі ШІ.
  • Часам не да законаў
    07.12.2025
    Усе ллмкі створаныя з парушэннем капірайтаў - навучаныя на тэкстах і кодзе без дазвола аўтараў і з парушэннем ліцэнзій.
    Генератары карцінак навучаныя на зпірачаных карцінках, рэгулярна паляцца, выдаючы вотэрмаркі.
    Але тут вялікія грошы, “прагрэс”, гонка ўзбраенняў ігд, і ніхто не хоча ствараць судовы прэцэдэнт, тым больш даючы перавагу Кітаю
  • Трымп
    07.12.2025
    У вас клясычны Trump Derangement Syndrom. Яны прадаюць сэрвіс кастамізаванага пошуку, і ў гэтым іх кантракт з сацсеткай Трампа і палягаў, а не ў цэнзуры.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць