Эканоміка66

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo

ШІ-стартап з беларускімі каранямі Perplexity укараняе новую функцыю. Ён запусціў ШІ-трэнера для вывучэння замежных моў. Пра гэта стартап паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X. Пасля гэтага акцыі Duolingo ўпалі амаль на 4,5%, піша Office Life.

Фота: Perplexity

Функцыя працуе так: ШІ-памочнік стварае інтэрактыўныя карткі, пасля чаго можна паслухаць, як гучаць, напрыклад, новыя словы і выразы. Акрамя гэтага, Perplexity навучылі ствараць тэсты для праверкі ведання замежных моў, а таксама тлумачыць тэсты па граматыцы.

Кампанія не ўдакладняе, колькі моў можна вывучаць з дапамогай ШІ-памочніка.

Пасля анонса новай функцыі ад Perplexity, 16 кастрычніка, акцыі аднаго з самых папулярных дадаткаў для вывучэння моў Duolingo ўпалі з больш чым $330 да $316. Аднак да ранку суботы іх кошт скарэкціраваўся да $324.

Каментары6

  • Фу
    18.10.2025
    Хватит врать, это вообще не конкурент duolino. Рекламируете оставайтесь людьми. А если нет то анализируете материал перед перепечаткой
  • ўўў
    18.10.2025
    Можа гэта дапаможа вывучыць беларусам беларускую мову, у тым ліку аўтарам артыкулаў на Office Life.
  • Джошуа фоер изучает африканский язык
    18.10.2025
    Дуолинго это маркетинг и классические карточки anki в новой оболочке с рюшечками.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць