Грамадства55

Міністэрства ЖКГ нагадала, што нельга прыходзіць з сабакамі туды, куды любіць хадзіць з Умкам Лукашэнка

Камунальнікі яшчэ раз нагадалі, куды паводле цяперашняга заканадаўства не пусцяць з сабакамі. Як мінімум два пункты Лукашэнка часта парушае.

Міністэрства ЖКГ пералічыла месцы, куды не пусцяць з сабакамі. Толькі калі гэта не сабакі-павадыры. Так, забаронена прыводзіць гадаванцаў у крамы і любыя іншыя гандлёвыя аб'екты, акрамя зоамагазінаў, установы грамадскага харчавання, дамы быту і разліковыя цэнтры, культурныя і адукацыйныя ўстановы, шпіталі і паліклінікі.

Апроч таго, сабак нельга браць на спартыўныя і жывёлагадоўчыя аб'екты. Якраз гэтыя пункты часцяком парушае Аляксандр Лукашэнка. Ён водзіць Умку з сабой на хакей. Акрамя таго, любімы шпіц Лукашэнкі часта наведвае разам з ім жывёлагадоўчыя фермы.

Напрыклад, у ліпені Лукашэнка інспектаваў прадпрыемства па вытворчасці племянных коз. Пакуль гаспадар пясочыў чыноўнікаў і атрымліваў падарункі, Умка бавіўся побач з козамі.

Каментары5

  • Граждан
    07.12.2025
    Гэта сабака павадыра
  • ●
    07.12.2025
    ... закон не писан .
  • Олег
    07.12.2025
    «Все животные равны, но некоторые животные равнее других» - знаменитая антиутопия Джорджа Оруэлла «Скотный двор». Хм... Действительно «Скотный двор».

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць