Свет33

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі

6 снежня актывісты кінулі яблычны пірог і палілі заварным крэмам вітрыну з каронай Брытанскай імперыі ў лонданскім Таўэры, паведамляе BBC News. За акцыю адказвае рух Take Back Power, які называе сябе новым негвалтоўным рухам грамадзянскага супраціву.

Скрыншот з відэа

Падчас дзеяння адзін з удзельнікаў крычаў: «Дэмакратыя развалілася», а другі дадаў: «Брытанія разбурылася. Мы прыйшлі да скарбаў нацыі, каб вярнуць уладу».

У сацыяльных сетках рух патрабуе ад урада стварэння пастаяннага грамадзянскага сходу — «Палаты народа», якая павінна ўводзіць падаткі на звышбагацце і «выпраўляць» становішча ў Брытаніі. Актывісты заявілі, што «мільярдэры купляюць палітычны ўплыў, пакуль бяздомныя паміраюць на вуліцах», і што патрэбны Народны дом для абкладання падаткамі багатых.

Паліцыя затрымала чатырох чалавек па падазрэнні ў наўмысным прычыненні шкоды. Экспазіцыя з каронай часова закрытая для наведвальнікаў.

Каментары3

  • Ганка
    06.12.2025
    Няўжо ў музэй дазваляюць прыходзіць з заплечнікамі і не даглядаюць пры уваходзе? Дзіва нейкае. Дзякуй што пірог прынесьлі, а ня зброю.
  • Срамата
    06.12.2025
    Быдла нейкае

    У Англіі 2 мільёны бедных старых і 300 тысяч бамжоў. А яны крэмам па музеях кідаюцца, Марыі-Антуанетты мультыкультуралізму.
  • Газета, алё!
    07.12.2025
    Што за часы, што вандалаў называюць проста актывістамі.

    Ці справа ў тым, што яны лявацкія і нельга іх "абразіць"?

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць