Грамадства11

Папа прызначыў былога нелегальнага мігранта з Сальвадора кіраваць дыяцэзіяй у Заходняй Вірджыніі

Эвеліа Менхівар-Аяла ўжо крытыкаваў антыміграцыйную палітыку ЗША.

Эвеліа Менхівар-Аяла. Фота: Sarah Voisin/Getty Images

Папа Леў XIV прызначыў кіраўніком дыяцэзіі Уілінга-Чарлстона ў штаце Заходняя Вірджынія біскупа Эвеліа Менхівара-Аяла — выхадца з Сальвадора, які ў маладосці некалькі разоў нелегальна спрабаваў трапіць у ЗША, піша Fox News.

Гісторыя яго міграцыі нетрывіяльная. Падлеткам ён уцякаў з ахопленай партызанскай вайной краіны — і кожны раз яго затрымлівалі. Першы раз мексіканскія ўлады дэпартавалі яго ў Гватэмалу. Другая спроба — праз гватэмальскія джунглі — скончылася тым, што ён вярнуўся дадому сам. Трэцяя завяла яго ў мексіканскую турму, адкуль яго вызвалілі толькі пасля хабару. Урэшце ў ЗША яго правёз пажылы амерыканец — Менхівар-Аяла і яшчэ трое схаваліся ў багажніку яго аўтамабіля на памежным пункце Сан-Ісідра.

У Амерыцы ён пачынаў з прыбіральшчыка на склад­зе UPS у Мэрылендзе, потым стаў моладзевым міністрам і атрымаў від на жыхарства. Біскупам Менхівар-Аяла стаў значна пазней.

Прызначэнне выклікала шырокае абмеркаванне — перш за ўсё праз палітычны кантэкст. Новы біскуп публічна крытыкаваў антыміграцыйную палітыку адміністрацыі Трампа: у 2025 годзе ён апублікаваў артыкул у Catholic Standard, у якім параўнаў становішча мігрантаў з пакутамі Хрыста і назваў некаторыя дзеянні ўладаў «парушэннем асноватворных правоў чалавека».

Адносіны паміж Ватыканам і Белым домам і без таго напружаныя. Леў XIV ужо паспеў асудзіць вайну на Блізкім Усходзе і падтрымаць амерыканскіх біскупаў, якія крытыкавалі дэпартацыі. Трамп у адказ назваў Папу «слабым у пытаннях злачыннасці і знешняй палітыкі», хоць і дадаў, што «не мае нічога супраць» яго асабіста і мае права не пагаджацца.

Каментары1

  • хах
    05.05.2026
    "атрымаў від на жыхарства" - значыць легалізаваўся, маладзец. Але чаму нелегалы лічаць, што яны чымсьці лепшыя, чым тыя, хто намагаецца пераехаць у ЗША легальна? Перад тымі, хто шукае працу, запаўняе анкеты, збірае дакументы, праходзіць праверкі, падае на грынкарту? Права кожнай краіны - абараняць свае межы. Любая краіна пакарае за нелегальнае пранікненне і дэпартуе. ЗША вам нічога не абавязаныя.

Цяпер чытаюць

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна1

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам рысь выйшла з лесу і пазіравала людзям на бервяне ВІДЭА5

Беларус паехаў ваяваць за Расію з нашыўкай «Віцебск» ФОТАФАКТ9

У Харкаве суд працягнуў утрыманне пад вартай беларускага добраахвотніка Жэрара. Ён патлумачыў, адкуль у яго былі 1,4 мільёна еўра4

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь11

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна1

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць